Воскресенье, 18 февраля 2018

Стартовала акция ГАИ «Внимание — дети!»

1 401

З 23 жніўня па восьмае верасня супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі праводзіцца традыцыйны комплекс спецмерапрыемстваў «Увага — дзеці!». У гэты час школьнікі рыхтуюцца да пачатку новага навучальнага года, праходзяць лінейкі і пачынаюцца школьныя заняткі. У выніку колькасць малалетніх пешаходаў рэзка павялічваецца, што напрамую выклікае рост дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей.
Менавіта яны і апынуцца ў цэнтры ўвагі дзяржаўтаінспектараў у гэтыя дні. Асабліва супрацоўнікі ДАІ заклікаюць бацькоў праявіць кантроль і актыўнасць: практычна заўсёды іх паводзіны капіруюць гадаванцы. Таксама трэба забяспечыць сваіх дзяцей і святловяртаючымі элементамі, бо працягласць светлавой часткі сутак скарачаецца.
Акрамя таго пэўную ўвагу даішнікі звернуць і на стан каляшкольных дарог і тэрыторый, дзе трэба, абновяць або ўстановяць належныя дарожныя знакі і «ляжачыя паліцэйскія».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *