Понедельник, 22 января 2018

Ранішнік «Беларуская ялінка» прайшоў у Палацыку

440

Вось ужо каторы год запар раённая рада Таварыства беларускай мовы арганізоўвае ранішнік «Беларуская ялінка». Па традыцыі свята праходзіць на стары Новы год у Пружанскім палацыку. А адметнасць мерапрыемства ў тым, што ўсе яго ўдзельнікі ўвесь вечар стараюцца размаўляць на беларускай мове. Нават самыя маленькія чытаюць Дзеду Марозу толькі беларускія вершы.IMG_3099

Сёлета правядзенне пружанскай «ялінкі» ледзь не сарвалася: не было спонсараў хаця б на сціплыя падаруначкі для дзятвы. А згадзіцеся: які Новы год без падарункаў! І прызнацца шчыра, калі рукі зусім апусціліся, адгукнуліся добрыя людзі. Дзвесце рублёў на «ялінку» прэзентавала гаспадыня кафэ «Сан-Рэма» А.У.Варона. Да гэтай сумы вельмі дарэчы былі ўзносы больш як дзясятка пружанскіх прадпрымальнікаў. А калі куплялі салодкія падарункі, не засталася абыякавай і гаспадыня магазіна «Райскі яблычак» Н.А.Фралова: яна зрабіла адчувальную скідку на пакупку цукерак. Вельмі дарэчы аказаліся і яблыкі, якія прэзентавала доследная станцыя.IMG_3117

Свята атрымалася! У мінулую пятніцу ў «Пружанскім палацыку» беларуская ёлачка запаліла свае агеньчыкі. Тэмы ўсіх імпрэзаў былі самымі надзённымі: Новы год, Каляды, Шчодры вечар. Сардэчна прывіталі дзяцей ужо знаёмыя валанцёры з раённага таварыства Чырвонага Крыжа на чале з Л.А.Лелікоўскай: спецыяльна да свята яны вывучылі дзве прыгожыя беларускія песні. Цудоўна выступілі і маленькія гімназісты. Фальклорны гурт «Крынічка» пад кіраўніцтвам В.С.Лялёкінай упрыгожыў той шчодры вечар. Вясёлую беларускую кадрыль станцавалі юныя танцоры ўзорнага танцавальнага ансамбля «Круцёлачкі» (кіраўнік В.І.Шапавал). Каляднымі песнямі парадаваў усіх фальклорны калектыў ДШМ імя Р.Шырмы.IMG_3115

З асаблівым захапленнем удзельнікі «ялінкі» глядзелі пастаноўку пра нараджэнне Хрыста і слухалі песні ў выкананні маладых вернікаў з царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Прасвітар царквы В.В.Ахрамук ужо каторы год прыходзіць на «Беларускую ялінку» не з пустымі рукамі. Дзякуючы яму, усе дзеці ў дадатак да нашых мяшочкаў з цукеркамі атрымалі падарункі з цацкамі, з рознымі прыналежнасцямі для школы і творчасці.IMG_3106 IMG_3098

У ліку актыўных удзельнікаў свята былі і лепшыя чытачы беларускамоўных кніг з дзіцячай бібліятэкі.IMG_3103

Мы вельмі стараліся, каб і сёлета, як  і ў мінулыя гады, «ялінка» запомнілася. Дзеці з Дзедам Марозам, Снягуркай і Мяцеліцай вадзілі карагоды, танцавалі пад баян, з якім прыйшоў на свята В.В.Шопік, расказвалі вершы, адгадвалі загадкі…

Ганна Хадаровіч.

Фота Юрыя Зялевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *