Воскресенье, 21 января 2018

Стоматолог из Шерешево: «Работать здесь хорошо, а вот жить скучновато»

999

Зубны фельчар Аляксандр Мікалаевіч Кацэня жыве і працуе ў Шарашове ўжо шосты год. І ўвесь гэты час стараецца, каб шарашоўцы часцей усміхаліся. Атрымліваецца гэта ў яго не толькі з-за адказных адносін да працы, але і дзякуючы лёгкаму характару. Пасялкоўцы сцвярджаюць, што з яго прыходам многія перасталі баяцца стаматолагаў.20161221_5812

Сам Аляксандр Кацэня родам з Кобрынскага раёна. Пасля заканчэння Аршанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа сам папрасіў накіраванне ў Шарашова. Не тое каб вельмі хацелася працаваць у сельскай мясцовасці, але ўсё ж бліжэй да роднага дома.

— Шчыра кажучы, працаваць мне тут вельмі падабаецца: у нас добразычлівы калектыў і ветлівыя пацыенты! Ды толькі аказалася, што бавіць вольны час асабліва няма дзе.

Але той, хто шукае, заўсёды знойдзе выйсце. Бальніца прадастаўляе сваім супрацоўнікам абанемент на наведванне Воднага палаца.  Прыхільнік здаровага ладу жыцця Аляксандр Кацэня некалькі разоў на тыдзень ездзіць у райцэнтр, дзе займаецца ў трэнажорнай зале і плавае ў басейне. Дарэчы, майце на ўвазе, дзяўчаты, Аляксандр Мікалаевіч яшчэ халасцяк!

— У рабоце мне вельмі пашанцавала і  са старэйшай калегай. Ірына Аляксандраўна Казлоўская многаму навучыла  ў першыя гады працы. І сёння, калі трэба займацца папяровымі справамі, яна заўсёды прыходзіць на дапамогу.

Наш кабінет прапаноўвае і платныя паслугі, гэта значыць, што за невялікія грошы вяскоўцы могуць прама на месцы лячыць зубы якасным матэрыялам. Шмат увагі надаем і прафілактычнай рабоце. А каб вы не думалі, што мы ў вёсцы сядзім без справы, ведайце: мы працуем па папярэднім запісе і часам пацыентам даводзіцца чакаць два тыдні, каб трапіць на прыём да вясковага доктара!

На здымку: Аляксандр Кацэня за работай.

Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *