Воскресенье, 21 января 2018

19 января — День спасателя

497

Зімой рэдка калі баявое дзяжурства праходзіць без выездаў на ліквідацыю надзвычайных сітуацый, якія здараюцца як у жылых памяшканнях, так і на вуліцах раёна. Вось і зараз змена збіраецца на гарадское возера на барацьбу з заморам рыбы.пожарные 6 Кіруе аддзяленнем камандзір, старшы прапаршчык В.М.Канавалік (на здымку справа), які служыць больш за 20 гадоў і характарызуецца як адказны кіраўнік, здольны прымаць у неардынарнай сітуацыі аператыўныя і правільныя рашэнні. Не менш адказна да сваіх службовых абавязкаў ставіцца і вадзіцель, старшына А.П. Саўчук, у абавязкі якога ўваходзіць своечасовая гатоўнасць тэхнікі да выезду ў любую хвіліну.

*

Калі сфармуляваць усе асноўныя задачы службы па надзвычайных сітуацыях, то яны заключаюцца ў такіх паняццях, як «папярэджанне, дапамога і выратаванне». Прычым тычыцца гэта практычна ўсіх праяў паўсядзённага жыцця, а значыць, дапамога выратавальнікаў павінна аператыўна прыйсці ў любым выпадку. І ў тым ліку, калі няшчасце здарылася на вадаёме. З гэтай мэтай у кожным райаддзеле па надзвычайных сітуацыях створаны спецыяльныя групы выратавання на вадзе.МЧС 12

У буйных гарадах такія падраздзяленні выдзелены ў асобныя структуры, а ў райцэнтрах,  такіх як Пружаны, работнікам райаддзела даводзіцца «сумяшчаць» службу.

— У кожнай змене дзяжураць не менш трох чалавек, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і маюць кваліфікацыю  плыўцоў-выратавальнікаў,— тлумачыць начальнік РАНС А.А.Ганчароў. — Яны з’яўляюцца супрацоўнікамі пажарнай змены, але падчас магчымага  выкліку на трывожную сітуацыю на вадаёмах раёна забяспечваюцца адпаведным абсталяваннем і транспартам хуткага рэагавання.МЧС 20

Спецыяльную падрыхтоўку ў райаддзеле прайшлі 18 супрацоўнікаў. Няштатная група выратавання на ва-дзе існуе і пры Ружанскім пажарным аварыйна-выратавальным пасту.

У абавязкі плыўцоў-выратавальнікаў  уваходзяць навыкі ратавання людзей, уменне карыстацца першаснымі сродкамі аказання дапамогі. Штогод праводзяцца некалькі трэніровак: напрыклад, перад пачаткам купальнага сезона плыўцы-выратавальнікі адпрацоўваюць работу з надзіманай лодкай, а перад ледаставам — са спецыяльнай выратавальнай дошкай. У дадатак замацоўваюць уменні карыстацца гідракасцюмамі, прыстасаваннямі для падводнага дыхання, выратавальнымі камізэлькамі і кругамі.

Няштатныя плыўцы-выратавальнікі неаднойчы прымалі ўдзел у аказанні дапамогі на вадзе. Напрыклад, летась на гарадскім возеры ратавалі падлетка, які праваліўся пад лёд. Даво-дзіцца, на жаль, удзельнічаць і ў пошуку  цел тапельцаў. З пачаткам сезона падлёднай рыбалкі група выратавання на вадзе дзяжурыць ва ўзмоцненым рэжыме:

— Няхай бы аматары-рыбаловы выходзілі на лёд, калі ён ужо добра трывалы. Але ж яны з’яўляюцца на вадаёмах адразу, як толькі прымарозіла, і  потым не звяртаюць увагі на адлігу, стан лёду,— зазначае Андрэй Аляксандравіч.

На здымках: праверка абсталявання перад выездам; падчас чарговай трэніроўкі па апрананні гідракасцюма старшы пажарны Э.І.Трацюк і камандзір аддзялення І.У.Варыцкі; разгортваннем выратавальнай дошкі займаюцца начальнік каравула Д.В.Ліпко, прапаршчыкі ўнутранай службы А.У.Андрэеў, С.І.Пацапня і вадзіцель А.М.Жабрун.

Алег Сідарэнка (тэкст і фота).

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *