Пятница, 21 сентября 2018

Сказка, вышитая бисером. В палацыке проходит выставка работ Светланы Нестеровой

492

Усе  людзі  на  зімовыя святы чакаюць нейкага цуда, казкі. Хтосьці —  ад  Дзеда Мароза, а іншыя  цуд ствараюць сваімі рукамі. Цудоўнае хараство –  вышытыя  карціны – можна ўбачыць у гэтыя святочныя дні ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”.  Тут у пачатку студзеня адкрылася персанальная  выстава “Святло пачуццяў Святланы Несцеравай”, прысвечаная Ражству.  Майстрыха з вёскі Калядзічы свае  работы прадставіла на суд гледачоў упершыню.4

Нарадзілася  Святлана  ў Расіі, у Арэнбургскай вобласці. У 1980 годзе атрымала вышэйшую адукацыю і працавала працяглы час па атрыманай спецыяльнасці, аграномам. Аднойчы Святлана прыехала ў Беларусь пагасціць. І настолькі захапілася беларускай прыродай, яе прыгажосцю, што вярнуцца дадому ўжо не змагла. Апынулася на Пружаншчыне,  дзе жыве ўжо больш за 30 год.5

Даўно прадметам яе захаплення стала вышыўка: 15 гадоў Святлана займаецца любімай справай. Ствараць прыгажосць мастачцы  дапамагае і само жыццё, разнастайнае і, канешне, шчаслівае. Яна – цэльная, гарманічная  натура. Нягледзячы на пенсіённы ўзрост, заўсёды ўсміхаецца. Спявае, танцуе, вельмі любіць паэзію. Жыве ў вёсцы,  у сваёй  хаце, дзе  ёсць агарод, вялікі падворак,  шмат жывёлы.  І ўсім гаспадыня  аддае частку сваёй душы і любоў.

Але галоўны бальзам для яе душы – крыжык і бісер. Праз дзівосныя спляценні  каляровых нітак, багатыя адценні  бісерынак мастачка заяўляе пра прыгажосць свету, каханне, радасць і шчасце мацярынства. Гэта тое, што заўсёды жыве ў сэрцы жанчыны і  натхняе  да творчасці.  Ісус Хрыстос, Божая Маці, дзеці, жанчыны,  закаханыя –  вобразы, якія вышывае мастачка на сваіх карцінах.

На выставе прадстаўлена 25 яркіх, незабыўных работ. Яны радуюць вока, хвалююць, дораць свет, гармонію і пачуццё бясконцай казкі, у якой усе людзі, і дарослыя, і дзеці, маюць вя-лікую патрэбу.

Валянціна Нідзелька, навуковы супрацоўнік  музея-сядзібы  “Пружанскі палацык”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *