Вторник, 22 мая 2018

Мода на символ года. Житель Ружан увлекся декоративными птицами

717

Разводзіць курэй можна не толькі ў якасці ежы, але і для прыгажосці. Тым больш, што зараз разважаць пра сімвал 2017 года — Пеўня ці яго «даму сэрца»-курыцу, як пра страву, нават неяк няёмка.20161223_6390

Валерый Ланшакоў, бадай, адзін з нямногіх жыхароў Пружаншчыны, хто любуецца гэтай птушкай не з нагоды захаплення ўсходняй сімволікай.

«Дэкаратыўныя птушкі прыцягнулі маю ўвагу некалькі гадоў таму, — расказвае Валерый Аляксандравіч. — Убачыў у знаёмай  паўліна: той быццам спецыяльна паўстаў перада мною ва ўсёй красе, раскрыў свой хвост».

Мужчына не змог стрымаць эмоцый перад прыгажосцю птушкі і вырашыў пасяліць на сваім падворку не горшых прыгажуноў.20161223_6396

Так у хатняй гаспадарцы жыхара Ружан з’явіліся цацаркі, качкі-мандарынкі, некалькі відаў фазанаў і паўлінаў. Сёння колькасць клетак з пярнатымі  гадаванцамі дасягае некалькіх дзясяткаў. Найбольш іх з дэкаратыўнымі курамі. «Убачу  дзесьці новую арыгінальную пароду — абавязкова куплю. Так і назбіралася птушак», — удакладняе аматар.

Зразумела, што напачатку года Пеўня  асабліва зацікавіў нас вось гэты  пеўнік. Прыгожая дэкаратыўная птушка, нягледзячы на свае невялікія памеры, вылучаецца наравістым характарам. Але маленькія пеўнікі прыносяць радасць свайму гаспадару, які не перастае здзіўляцца іх прыгажосці.20161223_6412

Калі верыць у розныя нюансы, звязаныя з усходнім календаром, каб выклікаць у «заступніка» сёлетняга года прыхільнасць, яму трэба дагадзіць. Здаецца, прыязнасць Валерыя Ланшакова да птушак  павінна спадабацца  галасістаму  сімвалу.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *