Четверг, 24 мая 2018

Когда батюшка берется за топор, или Как в Шерешево благоустраивают кладбища

1 011

Будучыня ёсць там, дзе не забываюць пра мінулае, дзе ўшаноўваюць памяць продкаў. Найяскравей гэта бачна на могілках.

На тэрыторыі  Шарашэўскага сельсавета некалькі буйных могілак, догляд іх патрабуе і сродкаў, і намаганняў. На стале перад старшынёй сельскага Савета дэпутатаў Дзмітрыем Чайкоўскім зробленыя ім планы каталіцкіх і праваслаўных могілак  у Шарашэве і Крыніцы. На малюнках, акрамя культавых пабудоў, адзначаны  і старыя дрэвы, якія неабходна прыбраць.20161221_5910

— У гэтым годзе мы правялі значную работу па навядзенні парадку на могілках. Усяго на тэрыторыі сельсавета арганізавалі  пяць суботнікаў, на двух з якіх менавіта добраўпарадкоўвалі месцы пахаванняў. Шмат было зроблена Шарашоўскім участкам Пружанскага КУВП “Камунальнік” на чале з Андрэем Віктаравічам Янушкевічам. Напрыклад, на каталіцкіх могілках прыбралі 44 аварыйныя дрэвы, усталявалі каля 400 метраў плоту.20161221_5934

За навядзенне парадку на праваслаўных могілках узяўся мясцовы святар Мікалай Пашкевіч. Ён арганізаваў збор сродкаў сярод вернікаў на спілаванне старых дрэў. Ужо знеслі 33 дрэвы, 17 чакаюць сваёй чаргі. Трэба адзначыць, што і сам бацюшка не баіцца фізічнай працы. Мы засталі яго якраз за работай з сякерай у руках. 20161221_5787

На здымку: айцец Мікалай працуе нароўні  з работнікамі “БярАльпПрагруп”, кантралюе парадак і старшыня сельсавета Дзмітрый Чайкоўскі, усе старыя дрэвы на могілках пазначаны на яго малюнках .

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Один комментарий

  • Андрей

    мы правялі значную работу арганізавалі пяць суботнікаў. Это действительно достойно восхищения

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *