Суббота, 20 января 2018

С планами на будущее. По итогам прошлого года ОАО «Журавлиное» получило высокую награду и ждет трактор «МТЗ-80»

677

Якім быў 2016 год для земляробаў і жывёлаводаў ААТ «Жураўлінае», карэспандэнту расказаў памочнік дырэктара Д.М.Якутчык.20161226_7707

— Асаблівасцю мінулага сельскагаспадарчага года стала, як неаднойчы гаварылася ўжо, неспрыяльнае надвор‘е. З-за гэтага ў галіне раслінаводства мы крыху недабралі ўраджаю. Тым не менш, валавы збор збожжа аказаўся на ўзроўні папярэдняга года і склаў 12,9 тысяч тон.  За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур наш працоўны калектыў узнагароджаны граматай кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У якасці падарунка павінны атрымаць трактар «МТЗ-80».

Добра спрацавалі  і нашы садаводы, якія сабралі 2,8 тысяч тон яблыкаў.

Рэнтабельна працуе свінагадоўчая галіна. Уласнымі сіламі цяпер вядзем рэканструкцыю свінакомплексу ў Клепачах. Няблага ідуць справы і ў малочнай жывёлагадоўлі, нягледзячы на тое, што мінулая зімоўка з-за недахопу кармоў была няпростай. Цяпер добры ўраджай кукурузы  даў магчымасць нарыхтаваць на бягучую зімоўку дастатковую колькасць кармоў.

— Дзмітрый Міхайлавіч, што больш за ўсё турбуе Вас, як аднаго з кіраўнікоў гаспадаркі, на сённяшні дзень?

— Апошнім часам усё цяжэй становіцца набываць новую тэхніку. Па гэтай прычыне ўсё больш сродкаў неабходна накіроўваць на правядзенне рамонтных работ і аднаўленне машынна-трактарнага парку.

Хвалюе тое, што адчуваецца некаторы недахоп спецыялістаў ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў.

А яшчэ хацелася б, каб закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю адпавядалі рэальным затратам, фарміраваліся з улікам таго, што больш дарагімі становяцца мінеральныя ўгнаенні, сродкі аховы раслін, электраэнергія, паліва і запчасткі да сельгасмашын.

— Чаго чакаеце ад 2017 года?

— Як і заўсёды, у новым годзе нас чакае шмат работы. Давядзецца вырашаць  новыя задачы і спраўляцца з новымі праблемамі. Але ў любых сітуацыях будзем імкнуцца  рухацца наперад па шляху нарошчвання прадукцыі. Будзе малако і мяса — будзе і прыбытак.

— Дзмітрый Міхайлавіч, якімі будуць Вашы пажаданні членам працоўнага калектыву ў новым годзе?

— Жадаю ўсім работнікам, а таксама нашым ветэранам моцнага зда-роўя, дабрабыту і простага сямейнага шчасця. Будзем спадзявацца, што ў новым годзе ўсё ў нас атрымаецца!

Мікола Архуцік. Фота Сяргея Талашкевіча.

Мовай лічбаў:

Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў ААТ «Жураўлінае» складае 12,7 тысячы гектараў, у тым ліку ворыва — 7,2 тыс. гектараў. Бал урадлівасці ворыва — 34,7.

***

Машынна-трактарны парк налічвае 95 трактараў, у тым ліку энерганасычаных —14, грузавых аўтамабіляў — 42, збожжаўборачных камбайнаў — 18, кормаўборачных камбайнаў — 3.

***

На фермах і комплексах утрымліваецца 13,4 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў — 5,2 тысячы. Свіней налічваецца 33,5 тысячы галоў.

***

На 100 га сельгасугоддзяў прыпадае 105 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 41 карова. У разліку на 100 га ворыва ўтрымліваецца 463 галавы свіней.

***

За 11 месяцаў  2016 года валавы надой малака склаў 32,7 тысячы тон, а сярэдні ўдой ад адной каровы — 6282 кілаграмы.

***

У 2016 годзе атрымана 12,9 тысячы тон збожжавых і зернебабовых, 768 тон рапсу. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых склала 45,4 ц/га, а рапсу — 17,3 ц/га.

***

Сярэднямесячная заработная плата за 11 месяцаў 2016 года склала 645 рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *