Суббота, 26 мая 2018

По следам Нового года: представления, улыбки и подарки

603

Акцыя «Нашы дзеці» працягвае крочыць па краіне. Марафон дабрыні ў гэтыя святочныя дні, здаецца, не спыняецца ні на хвіліну. У акцыі прымаюць удзел літаральна ўсе — ад вышэйшых службовых асоб да прафсаюзных арганізацый, ад кіраўнікоў прадпрыемстваў да проста неабыякавых людзей з вялікім сэрцам. За гэтыя дні сотні дзяцей Пружаншчыны былі агорнуты цяплом і засыпаны падарункамі. На дзіцячых ранішніках і ў вялікіх сем’ях, дзе выхоўваюць прыёмных дзяцей, пабывалі і карэспандэнты «раёнкі».20161230_8672

Традыцыйна вось ужо каторы год адрасатамі дабрачыннасці з’яўляюцца выхаванцы сацыяльнага прытулку.20161230_8804

Да слова, сацыяльна-педагагічны цэнтр вось ужо 12 гадоў функцыянуе ў пасёлку Сонечны. За гады існавання прытулку тут знаходзілі часовы дом сотні хлопчыкаў і дзяўчынак розных узростаў: ад дзетсадаўцаў да старшакласнікаў. Права на сваё існаванне СПЦ заўсёды пацвярджаў высокай загружанасцю, якая сёлета, напрыклад, склала больш за 145% — за год рэабілітацыю прайшлі 75 дзяцей.20161230_8685 20161230_8682

Мышаня і зайчык, жабяня і мядзведзь, арлекін і клоўн, пчолка і пінгвін — карнавальныя касцюмы кожны з 18 хлопчыкаў і дзяўчынак, каму сёлета давялося сустракаць навагоднія святы не ў сям‘і, а ў прытулку, выбіраў сабе сам. Рыхтаваліся да ранішніка пры дапамозе выхавальнікаў: дарослыя дапамаглі ўпрыгожыць касцюмы, прыдумалі сцэнарый. Рэпетыцыі праходзілі штодзень, а роля знайшлася кожнаму з юных акцёраў, нават самым маленькім. Удзельнікамі ранішніка сталі і дарослыя, якія каторы год вядуць шэфства над установай: разам вадзілі карагоды, гулялі ў снежкі, напявалі папулярныя навагоднія песні.20161230_8678

Госці, канешне, прыйшлі не з пустымі рукамі. Многія зрабілі свой уклад у абсталяванне сэнсарнага пакоя — своеасаблівага кутка для псіхалагічнай разгрузкі і рэлаксацыі: раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў набыло дывановае пакрыццё і карнізы, ААТ «Белаграпрамбанк» — лазернае абсталяванне, супрацоўнікі раённага аддзела следчага камітэта — сухі басейн, ваеннаслужачыя 210 авіяцыйнага палігона— развіваючыя гульні псіхалагічнай накіраванасці для дзяцей дашкольнага ўзросту, а таксама іншыя рэчы. Засталіся ўдзячнымі і многім іншым арганізацыям: філіялу №122 ААТ «ААБ Беларусбанк» — за дыван для пакоя дашкалят, СТАА «Данон Пружаны» — за камп’ютар, ААТ «Пружанскі малочны камбінат» — за адзенне і абутак, добраахвотнай групе моладзі з выпраўленчай установы адкрытага тыпу Купліно — за ілюмінацыю, Мураўскай СШ — за прадметы гігіены і канцтавары… Паверыць у існаванне Деда Мароза дзеткам дапамаглі пакупнікі ФПР «Гандлёвы дом»: дзякуючы  аб’яўленай па ініцыятыве філіяла акцыі наведвальнікі «Універмага» з дапамогай «ёлкі жаданняў» даведваліся пра мары хлопчыкаў і дзяўчынак і ўвасаблялі іх у жыццё. Астатнія — супрацоўнікі Пружанскага аддзела Дэпартамента аховы, Бярозаўскага РАУС — не пакінулі малышоў без  смачных пачастункаў.20161230_8610 20161230_8595

… На жаль, пасля рэабілітацыі не ўсіх выхаванцаў прытулку чакае шлях дамоў. Як паведаміла дырэктар СПЦ І.У.Карваш, у біялагічныя сем’і вяртаюцца толькі крыху больш палавіны дзяцей, астатнія ўсынаўляюцца ці трапляюць у апякунскія сем’і. Першапрычынай сямейных няшчасцяў практычна ва ўсіх выпадках з’яўляецца алкагалізм.20161230_8636

Відавочна, для малышоў гэта ўсё-такі не нагода крыўдзіцца на бацькоў. Пакуль хлопчыкаў і дзяўчынак віншавалі неабыякавыя да чужой бяды дарослыя, тыя вачыма шукалі ў глядацкай зале сярод гасцей сваіх мамаў і татаў. Іх самая запаветная мара — вярнуцца дамоў і жыць разам з бацькамі, якія сталі на шлях выпраўлення. Застаецца спадзявацца, што ў жыцці гэтых дзяцей такі цуд здарыцца.20161230_8592

*

Як паказала акцыя філіяла РСТ «Гандлёвы цэнтр», колькасць нераўнадушных сэрцам пружанцаў не меншае. За некалькі дзён да навагодніх свят з дапамогай гара-джан гандлёвая арганізацыя сабрала ў куфар «Ёлачкі жаданняў» практычна ўсе падарункі для 18 выхаванцаў сацыяльнага прытулку. Якраз на святочным ранішніку і былі здзейснены заказы дзяцей: ад цацак, абутку да ювелірных вырабаў.

***

Адным з актыўных удзельнікаў акцыі «Нашы дзеці» з’яўляецца калектыў Пружанскіх электрасетак: традыцыйна работнікі арганізацыі рыхтуюць падарункі для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. На гэты раз усё падрыхтаванае — салодкія наборы і развіваючыя гульні — будуць перададзены напярэдадні Ражства.

*

Навагодні марафон добрых спраў працягнула віншаванне выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Пружанах. У вялікай сям’і Онахавых-Жураўлёвых сёння 12 хлопчыкаў і дзяўчынак. Добрымі чараўнікамі для іх сталі старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Т.Ю.Гаманчук і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі І.В.Сачэўка, якія перадалі харчовыя падарункі ад ААТ «Пружанскі малочны камбінат».

Памятныя падарункі і цацкі ад прафсюзнага Дзеда Мароза атрымалі  і дзеткі прыёмнай сям’і Макаравых з Пружан.

Увогуле, гэтыя мерапрыемствы праводзяцца ў рамках дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы — дзецям». Салодкія падарункі ад раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў падчас ранішніка, які прайшоў напярэдадні Новага года ў Палацы культуры, атрымалі дзеці-інваліды. Акрамя таго, аб’яднанне выдзеліла грашовыя сродкі на набыццё неабходных рэчаў цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Райкам работнікаў АПК дапамог наведвальнікам аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Адным словам, без увагі нікога не пакінулі.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *