Воскресенье, 21 января 2018

Диагностическая станция на Лазо названа лучшей в республике

1 393

Крыху больш за год мінула з таго часу, як па вуліцы Лазо, 5/5 у Пружанах адкрылася дыягнастычная станцыя №229 прыватнага прадпрыемства «Катандр». Падчас адкрыцця начальнік філіяла УП «Белтэхагляд» па Брэсцкай вобласці С.М.Харковіч выказаў упэўненасць, што яе паслугі будуць запатрабаваны сярод аўтаўладальнікаў, дзякуючы высокай тэхнічнай аснашчанасці і належнаму абслугоўванню.20161228_8400

Як расказаў начальнік дыягнастычнай станцыі М.В.Даўгапол, пры аснашчэнні рабочага памяшкання былі ўзяты самыя сучасныя стандарты, выкарыстана абсталяванне «МАНА» нямецкай вытворчасці. Таму на сённяшні дзень сярод  райцэнтраў вобласці толькі ў Пружанах  можна, напрыклад, праверыць стан  амартызатараў. Прычым праверка, як і па іншых асноўных накірунках тэхагляду, праводзіцца з высокай дакладнасцю, дзякуючы чаму без усялякіх допускаў становіцца поўнасцю вядомы тэхнічны стан аўтамабіля, яго сістэм і магчымасцей.20161228_8393 20161228_8383

— Улічылі мы і такія выпадкі, калі выяўляюцца тэхнічныя недахопы, — паведамляе Міхаіл Віктаравіч.— Напрыклад, аўтаўладальнік мае магчымасць на працягу аднаго дня выкараніць няспраўнасць і зноў прыехаць на станцыю для праходжання паўторнага агляду, але ўжо бясплатна.

Сярод іншых тэхнічных пераваг СД №229 варта адзначыць, па-першае, тое, што на месцы вадзіцель аплачвае правядзенне кантрольна-тэхнічнага абследавання.

Па-другое, пакрыццё падлогі такога высокага ўзроўню, што дазваляе прымаць транспартныя сродкі і з шыпованай зімовай рызінай (раней уладальнікі такіх аўто вымушаны былі «пераабуваць» аўтамабілі перад праходжаннем тэхагляду або ехаць у суседнія рэгіёны).

Па-трэцяе, галоўны прынцып работы персаналу — ветлівасць і  належнае абслугоўванне. У працэдуры прымае ўдзел сам вадзіцель, што выключае магчымасць узнікнення канфліктных сітуацый. Прыемна адзначыць і тое, што станцыя мае асобныя ўезд і выезд, таму перашкод руху транспартных сродкаў не ўзнікае.20161228_8370

Не забыліся і пра камфорт кліентаў: пасажырам цяпер выдзелены асобны пакой для чакання. Ды і чакаць доўга не даводзіцца, працэдура з моманту дакументальнага афармлення і да атрымання допуску займае каля 20 мінут, дзякуючы чаму за змену тут змогуць праверыць ад 20 і больш машын. А ўсяго з пачатку красавіка 2015 года, як зазначае уладальнік прыватнага прадпрыемства «Катандр» С.У.Галёнка, на новай станцыі прайшлі абслугоўванне звыш 10 тысяч аўтамабіляў.

Зручна распрацаваны і графік работы дыягнастычнай станцыі: ва ўсе дні — з 9 да 18 гадзін, перапынак на абед — з 13 да 14 гадзін, выхадныя дні — нядзеля і панядзелак. Перад прыездам можна звязацца з работнікамі прадпрыемства і атрымаць кансультацыю па тэлефоне 2-25-38.20161228_8354

Не дзіўна, што падобныя падыходы не засталіся па-за ўвагай журы рэспубліканскага конкурсу сярод дыягнастычных станцый Беларусі. Калектыў СД №229 ПГСУП «Катандр» стаў пераможцам па Брэсцкай вобласці, адсюль і выйшаў на рэспубліканскі ўзровень.

Пры параўнанні з магчымасцямі іншых станцый нашай краіны журы адназначна прысудзіла першае месца менавіта станцыі дыягностыкі з Пружан. Што стала нагодай паўторнага прыезду начальніка філіяла УП «Белтэхагляд» па Брэсцкай вобласці С.М.Харковіча, які ўручыў пераможцам ганаровы вымпел як «Лепшай дыягнастычнай станцыі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў па Рэспубліцы Беларусь 2016 года». А таксама зноў выказаў упэўненасць, што такую высокую планку калектыў станцыі, безумоўна, будзе трымаць і ў будучым.

На здымках: ганаровы вымпел атрымлівае ўладальнік ПГСУП «Катандр» С.У.Галёнка; начальнік дыягнастычнай станцыі №229 М.В.Даўгапол; інжынер па тэхагляду С.П.Матус.

Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *