Понедельник, 19 февраля 2018

Пружанские пожарные провели учения со школьниками

1 179

Традыцыйна над адной з аздараўленчых змен у дзіцячых лагерах шэфства бяруць супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Сёлета выбар выпаў на чацвёртую змену летніка на базе Рудніцкай школы. «Гарачая дзявятка» — так называўся атрад — аб’яднала дзяцей не толькі з Пружанскага, але і Бярозаўскага, Баранавіцкага раёнаў і Брэста. Спецыяльна для іх была распрацавана праграма мерапрыемстваў, накіраваная на прапаганду пажарнай бяспекі.

На працягу ўсёй змены праводзіліся спаборніцтвы, конкурсы малюнкаў на зададзеную тэму. Перад дзецьмі з тлумачальнымі лекцыямі выступалі супрацоўнікі РАНС. Найбольш запамінальнымі для дзятвы сталі конкурс на апрананне баявога адзення, пажарная эстафета і начныя трэніроўкі.

Дарэчы, у спаборніцтвах лепшымі сталі дзяўчынкі, аднак без падарункаў ад арганізатараў ніхто не застаўся.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *