Пятница, 19 апреля 2024

Туристические тропы: как учительница из Полонска детей в Крым возила

1 792

Толькі лянівы не зведаў хаця б раз у сваім жыцці рамантыкі сапраўдных турыстычных паходаў. Ежа з водарам дымку, начлег у палатках, вячэрнія пася-дзелкі ля кастра пад перазвон гітарных струнаў… Што можа быць лепш? Што пакіне больш яскравыя ўспаміны?

Безумоўна, заўзятыя прыхільнікі спартыўнага турызму застаюцца ў «плюсе»: яны могуць пабываць у гарах, на марскіх узбярэжжах, наведаць цікавыя месцы без дапамогі тураператараў і атрымаць пры гэтым намнога больш уражанняў і ўспамінаў.

Асабіста я ў гэтым канчаткова пераканалася падчас сустрэчы з Надзеяй УЛАСКО, настаўніцай Поланскай базавай школы, турысткай са стажам.

Невычэрпны свет вандровак Надзея Мікалаеўна адкрыла для сябе больш 20 гадоў таму, калі ў Ружанах з’явілася станцыя турызму. І яе першы дырэктар Аляксандр Васільевіч Баранаў прапанаваў настаўніцы фізкультуры ўліцца ў турыстычны рух раёна. Дарэчы, походы по крыму досыць папулярныя.

Вядома, і да гэтага Надзея Мікалаеўна арганізоўвала паходы, але яны былі больш падобнымі на звычайныя вылазкі на прыроду са школьнікамі, прадугледжаныя праграмай пазашкольнага выхавання. З іншымі варыянтамі яна азнаёмілася на абласных курсах інспектараў турызму, а неабходныя навыкі набывала і ўдасканальвала разам з падапечнымі падчас злётаў, у якіх яе каманда і дагэтуль пастаянны ўдзельнік.
Дарэчы, Поланская школа — адзіная базавая, якая бярэ ўдзел у школьных турзлётах ды яшчэ і можа даць фору больш сур’ёзным сапернікам — сярэднім школам.

— У адрозненне ад сярэдніх школ, дзе заняткі ў асноўным праходзяць у спартыўных залах, — дзеліцца сакрэтам поспеху сваіх вучняў Надзея Уласко, — мы часцей адпрацоўваем тэхніку на мясцовасці: у кар’ерах ці лесе.
Уласко стала для школьнікаў Пружаншчыны першаадкрывальніцай Крыма.

— А пачалося ўсё са званка былога метадыста турбазы Сідоранкі, — расказвае пра той час турыстка. — «Надзея, прыязджай, хачу пазнаёміць цябе з адным чалавекам», — запрасіў мяне Валерый Мікалаевіч. Гэтым чалавекам аказаўся мой калега з Папялёва Уладзімір Цанунін.

З ім сабралі дзве групы па восем чалавек і такім чынам арганізавалі першы ў раёне паход школьнікаў па Крыме.

— Мы прайшлі пешшу па гарах 137 кіламетраў. Вядома, для дзяцей гэта былі незабыўныя ўражанні. Ды і для мяне, чаго там душой крывіць: да гэтага і ўзвышша каля Поланска здавалася гарой.
Пасля былі яшчэ тры паходы ў Крым у складзе дарослых груп, адзін — у Карпаты са школьнікамі. А пасля спынення фінансавання такіх вандровак засталася толькі настальгія па іх.
Акрамя таго, яна ажыццявіла пешыя паходы на Браслаўскія азёры, Нёман, Шчару, Зяльвянскае вадасховішча… Словам, як прызнаецца сама Надзея Мікалаеўна, са школьнікамі абыйшла ўсю нашу сінявокую Беларусь.

Кожны паход па-свойму запамінальны. У асноўным дзякуючы розным кур’ёзным выпадкам, якіх падчас вандровак хапае.

— Былі мы неяк у Крыме. У паходзе як размяркоўваецца час? Увесь светлавы перыяд ідзеш, і толькі гадзін у восем спыняешся на стаянку. А сонца за гару зайдзе — і раптам цемра апускаецца. Вось і даводзілася часцяком ежу гатаваць навобмацак. Аднойчы замест цукру ў вядро з кампотам насыпалі… манкі. Дзеці настолькі былі стомленыя, што заўважылі гэта толькі, калі гэтага кампоту на дне засталося.
Падобных гісторый у турыстычным жыцці Надзеі Уласко хапае.

Турысты — вельмі дружныя людзі.
— Многія, мякка кажучы, не разумеюць, навошта ўсялякія зборы, турзлёты, паходы, — дзеліцца сваімі думкамі субяседніца.— Ведаю жанчыну, якая нават асуджала за гэтае захапленне мужа і яго сяброў, пакуль… сама аднойчы не прыехала на спаборніцтвы: яна трапіла на вячэрнія пасядзелкі з гітарай, з песнямі. І настолькі была здзіўлена: «Ну, я нарэшце зразумела, чым займаюцца турысты!»

Былыя вучні Надзеі Уласко з задавальненнем прымаюць удзел у турыстычных злётах рабочай моладзі і паказваюць выдатныя вынікі ў асабістых заліках: Алена Якуцэня, напрыклад, у складзе свайго працоўнага калектыву выступала на рэспубліканскіх спаборніцтвах і заняла першае месца па арыентаванні.
— Турызм — гэта не хобі. Гэта — стан душы.
Марына Вакульская, фота Аляксандра Мелеша.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *