Вторник, 29 сентября 2020

Пружаны приняли республиканские соревнования по фигурному катанию «Звездочка»

1 151

23 і 24 снежня ў Пружанах упершыню прайшоў адзін з тураў рэспубліканскага турніру па фігурным катанні сярод хлопчыкаў і дзяўчынак “Зорачка”.20161223_819120161223_8118

Думаецца, што такі высокі гонар выпаў нашаму Лядоваму палацу, дзякуючы шматгадовай плённай працы трэнераў і юных спартсменаў. Нагадаем, што  з першых выступленняў пружанскія юныя фігурысты пачалі перамагаць, а сёння іх лічаць вельмі сур’ёзнымі сапернікамі.20161223_8210

Наогул, пружанская “Зорачка” стала 58-ай. Спаборніцтвы праходзяць у нашай краіне з 2002 года.

Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама М.П. Кудравец адзначыў, што гораду вельмі прыемна праводзіць турнір такога ўзроўню і назваў фігурнае катанне самым прыгожым відам спорту. Дзякуючы таму, што ў 2007 годзе у нашым горадзе адкрыўся Лядовы палац, цяпер пружанцы могуць бачыць турнір на свае вочы.20161223_7834

Радасць ад таго, што “Зорачка” завітала ў Пружаны, выказаў і галоўны суддзя спаборніцтваў, старшыня дырэктарата па фігурным катанні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз канькабежцаў» А.І.Марозаў.20161223_8003 20161223_7992

Аляксандр Іванавіч акцэнтаваў увагу на тым, што менавіта на гэтых спаборніцтвах выраслі ўсе зоркі беларускага фігурнага катання. І тыя, нават самыя маленькія дзеткі, якія падчас цырымоніі выстраіліся на лядовай пляцоўцы, — безумоўна, будучыня айчыннага спорту.20161223_7895 20161223_7888

Ён таксама падкрэсліў высокі ўзровень менавіта пружанскіх спартсменаў. Напрыклад, двое ўраджэнцаў нашага горада,  выхаванцы Руфіны Ганчаровай (зараз і трэнер, і дзеці займаюцца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі) удзельнічалі ў рэспубліканскім турніры сярод дарослых. Яўген Пузанаў заняў трэцяе месца, а Лізавета Маліноўская – другое.

Што тычыцца цяперашніх спаборніцтваў, самыя малодшыя паказвалі адвольную праграму. Лепшай з пружанак у катэгорыі Basic Novice A Jr. Girls стала Сафія Рахуба, якая паказала чацвёрты вынік.

Сярод старэйшых у катэгорыі Basic Novice B Girls Вікторыя Дыцэвіч заняла другое месца. І ажно дзве перамогі святкавалі пружанцы ў катэгорыях Advanced Novice.  Пасля кароткай праграмы  Злата Галавяйчук займала другое месца, а ў адвольным катанні дзяўчынка паказала лепшы вынік сярод 18 удзельніц і стала пераможцай. А вось Мікалай Казлоў не пакінуў сапернікам ні адзінага шанцу, набраўшы найбольшыя балы ў двух відах праграмы.20161223_8107 20161223_8038

Усе пружанскія прызёры займаюцца пад кіраўніцтвам трэнера Вольгі Уважанай.

Замест пасляслоўя

Нельга не пагадзіцца, што фігурнае катанне — адзін з самых відовішчных відаў спорту. Ды і  не так часта ў нашым невялічкім  гарадку праходзяць спаборніцтвы рэспубліканскага ўзроўню. Таму вельмі дзіўна і  незразумела было назіраць за пустымі трыбунамі. Маленькія спартсмены, многія з якіх займаюцца спортам з 3-4 гадоў, выступалі пад адзіночныя апладысменты. Але ж мы ведаем, што за лёгкім і прыгожым танцам на лёдзе стаяць цяжкія трэніроўкі, неверагодная фізічная і маральная напружанасць. Няўжо яны не заслугоўваюць увагі?

Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *