Четверг, 1 октября 2020

Еще раз об украшении города: кто и как дарит пружанцам настроение?

1 129

Пакуль наша сям‘я меркавала, як пры падрыхтоўцы да навагодне-калядных урачыстасцей укласціся ва ўласны бюджэт, аказалася, што гарадскія арганізацыі і прадпрыемствы ўжо ва ўсю шчыруюць над навядзеннем прыгажосці на сваіх тэрыторыях. Бадай, гэта той выпадак, калі кажуць, што чаканне свята не горш за самое свята. Навагодні настрой яшчэ задоўга да бою курантаў уздымаюць ілюмінацыі на вуліцах, упрыгожаныя вітрыны, бліскучыя фасады…20161222_6327

Ужо каторы год лаўлю сябе  на думцы: шкада, што некаторыя арганізацыі знаходзяцца на ўскрайку горада і  любавацца іх навагоднім афармленнем можа не такая вялікая колькасць людзей.

Канешне, маю на ўвазе хлебазавод, які яшчэ некалькі гадоў таму выпрацаваў «канцэпцыю» святочнага ўбрання: надзіманыя фігуры, аформленыя гірляндамі кветнікі і тэрыторыя каля магазіна «Гарачы хлеб». Кампазіцыя выглядае прыгожа і ярка. Гэтак жа, як  і  гарадское «кальцо»:  святло-дыёдныя  сеткі, якімі накрыты вечназялёныя кусцікі, маленькія бліскучыя снегавічкі і ўпрыгожаныя гірляндамі штучныя ёлачкі прыцягваюць увагу і пешаходаў, і вадзіцеляў. А на іншых  уездах у горад настрой задаюць падхапіўшыя ілюмінаваную эстафету ААТ «Пружанскі льнозавод», ПМК-29, РКБА, завод радыёдэталяў і іншыя арганізацыі.

Па-за канкурэнцыяй, на мой погляд, застаецца ААТ «Пружанскі малочны камбінат»: да яго будынка  не прыходзяць зрабіць фотасесію толькі лянівыя. Увогуле, усе гэтыя вынікі дызайнерскай фантазіі лепш адзін раз убачыць, чым некалькі разоў апісваць.

Пастараўся і «Камунальнік»: работнікі арганізацыі паспяваюць ўпрыгожыць і шматпавярхоўкі, і вуліцы горада, і будынкі, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні. На фоне суседніх дамоў асабліва ярка зіхаціць адміністрацыйны будынак і тэрыторыя вакол  прадпрыемства.20161222_6286 20161222_6297 20161222_6296

Гуляючы ў вячэрні час па вуліцы Савецкай, здалёк можна бачыць, як прыгожа свеціцца «Пружанскі палацык». Але сёлета  позіркі прахожых прыцягвае не толькі сам будынак: у нішы каля ўваходу з’явіўся калядны вярцеп — у адпаведнасці са старадаўнімі хрысціянскімі традыцыямі. Напэўна, менавіта такі больш за сто гадоў таму афармлялі набожныя гаспадары гэтай сядзібы.20161222_6305 20161222_6304 20161222_6299 20161222_6139 20161222_6094

Нельга не захапіцца кампазіцыяй, якую  зрабілі каля цэнтральнай раённай бальніцы. У параўнанні з мінулымі гадамі, здаецца,  дадаў агеньчыкаў галоўны корпус Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Каля «Універмага» ў  дадатак да разнастайнай мінулагодняй атрыбутыкі з’явілася вельмі прыгожая ёлачка ў «вэлюме» святлодыёдных лямпачак. Пра надыходзячыя святы нагадвае і эксклюзіўнае навагодняе дрэўца каля райспажыўтаварыства. А на цэнтральнай вуліцы горада — Савецкай — мільгацяць дрэвы, гірляндныя расцяжкі над тратуарамі, шар, будынкі… Хаця б сціплай гірляндачкай, але ўпрыгожыліся, бадай, усе арганізацыі.

Немагчыма  адзначыць усіх жыхароў кватэр і прыватных дамоў, якія ўпрыгожваючы сваё жыллё, ствараюць настрой не толькі сабе і блізкім, але і прахожым. Штодзень па дарозе на работу і назад, напрыклад, не стамляюся любавацца дваром на вуліцы Е.Полацкай, упрыгожаным ілюмінацыяй, балконам на першым паверсе шматпавярхоўкі на вуліцы Кобрынскай, да афармлення якога гаспадары не першы год падыходзяць з фантазіяй. І адрасоў падобных яскравых святлавых прадстаўленняў у горадзе нямала. Міжволі добрыя ўсмешкі выклікаюць і тэматычныя выцінанкі на вокнах, навагоднія кампазіцыі, якія там-сям зрабілі жыльцы першых паверхаў на шырокіх падаконніках.20161222_6343 20161222_6315

Пружаны, безумоўна, гатовы да сустрэчы Новага года. Але ў карэспандэнт атрымаў заданне не столькі ацаніць гатоўнасць горада да чаргі святочных мерапрыемстваў, колькі даць адзнаку якасці гэтай падрыхтоўкі. Так што не крыўдуйце на маю выснову. Пры ўсёй прыгажосці ўбранства  мне здаецца, што  многім кампазіцыям  чагосьці не хапае.  У першую чаргу, канцэпцыі. Асабліва гэта тычыцца цэнтральных вуліц горада: крышачку тут, крышачку там, а ў агульную карцінку не складваецца.

Зразумела, бюджэты  (і раённы, і  асобных прадпрыемстваў) не гумовыя. Але ці не лепш траціць сродкі не на ўсё па трошкі, а паступова штогод упрыгожваць горад асобнымі часткамі? Глядзіш, праз гады два-тры будзе вымалёўвацца арыгінальная пераднавагодняя карціна.

На здымках: ёлачкі ў цэнтры горада, аформленыя рознымі прадпрыемствамі, сталі ўжо традыцыйнымі.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,                Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *