Воскресенье, 15 июля 2018

Дарование-2016. В Пружанах прошла пятая церемония награждения талантливой молодежи

1 875

Пухнатыя ялінкі і бліскучыя шары, Бабкі Ёжкі і Снегавічкі, павольныя пінгвіны і гарэзлівыя чырвоныя пеўнікі… Як? Ужо? Чаму ў нашым дзяцінстве Новы год прыходзіў толькі з першым боем курантаў – у навагоднюю ноч, а сёння ён дазваляе настройвацца на свята за некалькі тыдняў? Якая падзея вымусіла Дзеда Мароза і Снягурку паспяшацца?20161224_7112

А падзея гэта асаблівая! Грандыёзная! Пятая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адораных дзяцей раёна «Дараванне-2016».Героямі яе ў гэтым годзе сталі 83 «зорныя» дзяўчынкі і хлопчыкі. 70 з  іх вызначыліся асабіста, 13 — у ліку каманд. Бурнымі і гучнымі апладысментамі сустракала іх вялікая зала Палаца культуры, напоўненая да адказу роднымі і блізкімі, настаўнікамі, трэнерамі і проста неабыякавымі людзьмі, якія прыйшлі сюды, каб раздзяліць радасць перамог з таленавітымі юнымі пружанцамі.20161224_6913

Гонар і «залаты фонд» нашага раёна: пераможцы навуковых канферэнцый і прадметных алімпіяд, музыканты, спевакі, танцоры, спартсмены  – бясконцай чарадой падымаліся на сцэну разам са сваімі бацькамі, каб атрымаць сертыфікаты, грашовыя прэміі і падзячныя лісты.20161224_7079

Як і належыць, першымі на вяршыню славы, на ўмоўны п’едэстал гонару ўзняліся тыя, хто паспяхова абараняў гонар Пружаншчыны на міжнародных спаборніцтвах. Перш за ўсё, хочацца адзначыць наш слаўны калектыў народнай студыі моды і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Папараць-кветка», які стаў дыпламантам I ступені конкурсу дзіцячай творчасці «Аванці-2016»,  лаўрэатам конкурсаў «Таленты 21 стагоддзя» і «Мы разам». Дарэчы, адну са сваіх новых калекцый на тэму «Зіма-зіма» дзеці прадэманстравалі перад гледачамі ў рамках канцэртнай праграмы.20161224_6840

20161224_6850На міжнародным узроўні вызначыліся і выхаванцы ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» – Наталля Трус, дыпламантка II ступені фестывалю-конкурсу «Два сэрцы-блізняты» і Валянціна Іванцова, якая заваявала дыплом III ступені конкурсу «Берлінская жамчужына». Лаўрэатамі і дыпламантамі міжнародных конкурсаў сталі адразу тры ансамблі Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў: «Дамрачэі», «Пацешкі» і «Ладушкі», а таксама вакальны ансамбль з Ліноўскай ДШМ.20161224_6886

Яскрава выступілі на міжнародных чэмпіянатах па фігурным катанні «MiniEuropa 2016» і «Айс стар» пяць нашых юных фігурыстаў. Пераможныя іскры выляталі з-пад канькоў Міланы Рамашовай, Марыі Салдакаевай, Ульяны Хадаровіч, Златы Галавяйчук і Мікалая Казлова.20161224_7237

-Усе гэтыя дзеці – не толькі наша будучыня, але і наша сучаснасць, як візітная картка не толькі раёна, але і краіны, – з павагай зазначыў старшыня райвыканкама М.М. Крэйдзіч.  – І я выказваю словы ўдзячнасці іх бацькам за годнае выхаванне такіх працавітых дзяцей. Бо пры любым прыроджаным таленце толькі вялікія працаўнікі могуць дасягнуць дасканаласці.20161224_7129

Ён таксама адзначыў, что гэтае свята выключна важнае для стымулявання  нашай моладзі з мэтай прыцягнення яе да грамадскай, спартыўнай і навуковай работы.20161224_7248

Нібы ў доказ слоў старшыні пра багацце нашага раёна таленавітымі дзецьмі, на сцэну падняліся шматлікія пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў.20161224_7152

Большасць з іх — гэта таэквандысты спецыялізаванай школы алімпійскага рэзерву, сярод якіх вылучыўся Аляксандр Бойдзіч, які заняў першае месца. Вызначыліся лёгкаатлеты і футбалісты ДЮСШ № 1 – Уладзіслаў Дронь, Вольга Лукашэвіч, Дзмітрый Чайкоўскі і Карына Крайняя, якія занялі першыя месцы на рэспубліканскіх першынствах.20161224_7058 20161224_7012

Асаблівыя апладысменты прагучалі ў адрас вучаніцы Шарашоўскай СШ Вольгі Зубко, якая заваявала дыплом I ступені рэспубліканскага конкурсу «Юны натураліст», гімназісткі Анастасіі Балабушка, адзначанай дыпломам II ступені на конкурсе творчых работ «Вялікая памяць аб вялікім палкаводцу», выхаванца ДШМ Івана Цімановіча, адзначанага высокай узнагародай на рэспубліканскім фестывалі-конкурсе «Ільвяня».20161224_7210 20161224_7179

Як і можна было меркаваць, найбольш перамог нашы школьнікі заваявалі на абласным узроўні.20161224_6821 20161224_6711 20161224_6701

58 дыпламантаў – пераможцаў шматлікіх алімпіяд, конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, удзельнікі агітбрыгад, тэатральныя калектывы, інтэлектуальныя каманды агульнаадукацыйных школ, пераможцы алімпіяд па агульнаадукацыйных дысцыплінах – не маглі адначасова размясціцца на сцэне са сваімі бацькам, таму запрашаліся па чарзе. І зноў, як у выпадку з рэспубліканскімі пераможцамі, найбольшую долю ўзнагароджаных склалі юныя спартсмены. Асабліва парадавала сваіх трэнераў каманда пружанскіх лёгкаатлетаў, якая заняла першае месца ў абласным першынстве па кросе.20161224_6808 20161224_6767

Варта асобна адзначыць і каманду краязнаўцаў «Спадчына» Мураўскай СШ, якая перамагла ў абласным этапе рэспубліканскай дыстанцыйнай алімпіяды па гісторыі краю, і дыпламантаў I ступені фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод» – знакаміты калектыў «Лінькі» з Ліноўскай СШ.20161224_7446 20161224_7437

Сярод пераможцаў алімпіяд па агульнаадукацыйных дысцыплінах найбольшых апладысментаў заслужыла пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «З навукай у будучыню» – вучаніца Старавольскага вучэбна-педагагічнага комплексу Адэліна Ліцкевіч. Астатнія дыпломы былі II і III ступені.20161224_7409 20161224_7410

Канешне, усіх  таленавітых дзяцей у кароткім  артыкуле не пералічыш. Адно можна з упэўненасцю сказаць, што іх «зоркі» запаліліся не проста так, а пад чулым кіраўніцтвам цярп-лівых і харызматычных педагогаў і трэнераў. Менавіта яны дапамаглі дзецям паверыць у свае сілы, раскрыць свае магчымасці. Не выпадкова ў іх гонар з падачы вядучых прагучалі самыя бурныя авацыі, былі паказаны самыя яркія канцэртныя нумары ў выкананні выхаванцаў і салістаў харэаграфічнага аддзялення ДШМ, узорных ансамбляў танца гарадскога Дома культуры «Круцёлачкі» і «Рубікон», а таксама ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін».І абавязкова хачу адзначыць бліскучую работу  калектыву Палаца культуры (пра гэта чамусьці не прынята ўзгадваць, маўляў, выконваюць свой абавязак). Артысты, схаваўшыся за маскамі казачных герояў, стварылі ўвесь гэты святочны антураж і забаўлялі гледачоў вясёлымі пастаноўкамі. Без іх працы ўся цырымонія ўзнагароджання юных дараванняў выглядала б суха і  афіцыйна. 20161224_7480 20161224_7466

А наогул, была б мая воля, я запрасіла б на гэтае свята ўсіх дзяцей горада, таму што ўпэўнена: кожны з іх мае свой талент. Проста ў некага ён не паспеў да канца раскрыцца, а можа, мы, дарослыя, не змаглі яго своечасова разгледзець.20161224_7419 20161224_7428 20161224_7453

На першым здымку:   старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч  уручае ўзнагароду пераможцу першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы выхаванцу ДЮСШ №1 Уладзіславу Дроню і яго маме Жане Сцяпанаўне.

Алена ЗЯЛЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

  • Ирина

    Очень радостно, что в нашем районе так много талантливых детей. Хотя,не скрою, несколько неприятно, что как-то забыли о моём сыне, который в этом году завоевал бронзовую медаль по физике на международной Жаутыковской олимпиаде и похвальный отзыв на IPhO в Цюрихе. Своим наставником, который дал ему путёвку в жизнь, он считает учительницу физики СШ №5 Еремееву Светлану Александровну, хоть и заканчивал Лицей БГУ. Кстати, преподаватели лицея особо подчёркивали, что впервые отправляют на международную олимпиаду по физике (IPhO) ученика из Пружанского района.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • АЛЛА

    Не приятно и нам… Мой сын в этом году занял 1 место на областных соревнованиях и 3 место на республиканских (спортивная секция). Ребенок обижен прочитав эту статью. Где смысл и справедливость в нашем районе при проведении данных мероприятий!!! И не понятно вообще, какие тогда дети считаются «одаренными»….Добавлю:в 2015 году нас приглашали на данное «мероприятие».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ИМХО

    Думаю, что в каждом районе есть свои дарования, но у их руководства здравый смысл переборол безумную идею организовывать такое чествование детей!
    это очень пограничное состояние — выяснить где-же оно это дарование: в спорте? в науке? или искусстве?
    Спорт — можно отсеять, ведь ежедневными тренировками в спорте можно добиться величайших успехов — где же тут ДАРование!?
    Наука — может быть: в олимпиадах, интеллектуальных играх, образовательных конкурсах, но не достижения в ученических конференциях, где (будем откровенны) львиную долю работы (если не всю) делает учитель чтобы ему добавили надбавку!
    Культура (искусство, литература) — это однозначно — дарование! Никто не поспорит, что без особого дара не сыграть виртуозно на музыкальном инструменте, не нарисовать выдающееся полотно, не написать литературный шедевр!
    Так вот, выходит,что награда очень субъективна и кому — дать, а кому — нет, тоже сложный выбор! Но этим выбором, за частую ошибочным, можно отбить желание ребёнка (человека) стремиться к успеху на всю жизнь, поломать его внутренний стержень!
    Думаю, что это плохая затея — «дарование», да и любая — если в ней фигурируют деньги!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    Почему вся наша критика строится всегда на отрицании того, что есть, либо на поиске в каком-нибудь начинании негатива. Есть дети, которые добились успеха, вот и предложите, как лучше их простимулировать! Можно согласиться, что нынешняя модель не охватывает или не полностью соответствует смысловой нагрузке. Но зачем же отказываться и от этого! Что, получается проще запретить? Никто не может предложить свою идею, а вот охаить чужую желающих находится всегда превеликое множество почему-то.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Николай

    Отлично про критику!
    Было бы идеально, чтобы с нового года эти постулаты вошли в правила районки, у которой все критические-«аналитические» статьи попадают под первое предложение Sidor: подготовка торговли к НГ, как украсили город «без концепции»! и т.д. и т.п)???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    А вот здесь не надо путать «Котлеты и мухи»: работа журналистов не разрешает нам выступать ни богомазами, ни критиканами. Мы должны обозначать недостатки, подталкивая общество к самостоятельному поиску путей выхода, находясь на одну ступеньку выше и подтягивая остальных, а не решать все проблемы за них же.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    Согласен с мнением Аллы, как то избирательно выбирают дарования в нашем районе

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *