Среда, 20 июня 2018

Пьяный велосипедист стал причиной аварии

989

Гэта адбылося вечарам 15 жніўня з жыхаром вёскі Піняны. Мужчына на добрым падпітку вырашыў паехаць дахаты на веласіпедзе. Аднак не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем, якім кіраваў гараджанін. У выніку веласіпедыст шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі.
На наступны дзень яшчэ адна п’яная аварыя адбылася ў в.Долкі. Мясцовы жыхар таксама пасля чаркі вырашыў пакатаць на незарэгістраваным матацыкле сябра з Брэста. Але пераацаніў свае магчымасці: матацыкл з’ехаў у кювет і перакуліўся. Траўмаваны пасажыр трапіў у бальніцу.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *