Четверг, 1 октября 2020

«Мы все еще верим в чудеса…» По просьбе редакции одинокие старики из Сухопольской больницы написали Деду Морозу

1 156

Прызнаемся, гэтую ідэю рэдакцыя падгледзела. Але, пагадзіцеся, калі справа тычыцца дабрыні і можа зрабіць крышачку шчаслівейшымі хоць некалькі чалавек, то было б няблага, каб яе падхапілі і іншыя.

Мы шчыра перакананы, што ў Навагоднія і Калядныя святы адбываюцца сапраўдныя цуды, а дабрыня, падораная ў гэтыя дні, абавязкова вернецца.

Добрай традыцыяй стала ў пружанцаў віншаваць і дарыць падарункі дзецям з прытулку, шматдзетных сем’яў. Сёння мы прапануем вам паклапаціцца аб дарослых…

У Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду зараз пражывае 27 чалавек. Шасцёра з іх пагадзіліся па прапанове карэспандэнта напісаць лісты  Дзеду Марозу. Магчыма, гэта тыя, хто, нягледзячы на пражытыя гады і перажытыя цяжкасці не страціў веру ў цуд, захаваў аптымізм, пачуццё гумару, іранічнае стаўленне да ўласных праблем.20161221_5782

Ды што тут разважаць. Пачытайце самі.

Ганна Гаўрылаўна Заўражная, 1930 года нараджэння, працавала выхавацелем у дзіцячым садку ў Пружанах. Любіміца валанцёраў раённай суполкі Таварыства “Чырвонага Крыжа”.

“Дзядуля Мароз! Мы цябе любім з дзяцінства, асабліва твае падарункі. Мне хочацца, каб ты мне прынёс пуховую хустку. Тваё свята радавала ўсё жыццё, жыві доўга-доўга! Мы вельмі чакаем цябе, наш любімы Новы год!”

Вольга Антонаўна Пекун, 1942 г.н., з Муравы, працавала поварам у школьнай сталоўцы. Дачка жыве за мяжой, таму наведвае рэдка.

“Дзядуля Мароз! Хачу папрасіць у цябе здароўя для ўсіх, мірнага неба, каб усім было радасна і ва ўсіх быў добры настрой! І калі ў цябе атрымаецца, павіншуй, калі ласка, нашых пацыентаў і супрацоўнікаў асабіста!”

Анатоль Васільевіч Янюк, 1957 г.н., працаваў у сельскай гаспадарцы. У бальніцу сестрынскага догляду трапіў месяц таму, змагаецца з наступствамі інсульту:

“Добры дзень, Дзядуля Мароз. Чакаў цэлы год, каб ты нешта выканаў і для мяне. Калі можаш, “адрамантуй” маю руку і нагу. А калі ў цябе атрымаецца, то трэба будзе гэта і адзначыць за “смачным” сталом з чаркай!”

Варта сказаць, што жаданне Анатоля Васільевіча пакрысе збываецца. Ці то дзякуючы цуду, ці  яго сіле волі, але яму ўжо ўдаецца хадзіць самастойна.

Ніна Васільеўна Швед, 1937 г.н., працавала ў сельскай гаспадарцы, адзінокая. Вельмі любіць чытаць, асабліва пра каханне і прыгоды.

“Дзядуля Мароз! Я вельмі хачу, каб на Новы год ты падарыў мне цікавую мастацкую кнігу і добры настрой!”

Віктар Леанідавіч Кунцэвіч, 1949 г.н. Майстар на ўсе рукі, ён выдатна спраўляецца з тэхнікай і дапамагае персаналу бальніцы.

“Прывітанне, Дзед Мароз! Мне сказалі, што ты выконваеш усе пажаданні. Я хачу электрычную машынку для стрыжкі.”

Ніна Данілаўна Гарустовіч, 1943 г.н., як і многія іншыя пацыенты працавала ў сельскай гаспадарцы. З-за хваробы вымушана зімаваць тут, бо дзеці жывуць за межамі Пружанскага раёна:

“Дарагі Дзядуля Мароз, я хачу, каб на Новы год ты мне хоць нешта падарыў. Так, я ўжо сталая жанчына, у мяне ёсць амаль усё, але не хапае здароўя і шчасця ў асабістым жыцці. Падары мне спадарожніка жыцця і норкавае футра, а калі не атрымаецца, то смачны торт! Няхай у Новы год здзяйсняюцца ўсе светлыя мары!”

Паважаныя чытачы, мы прапануем аб’яднаць нашы намаганні і ўвасобіць казку ў жыццё. Ініцыятыва і фантазія толькі вітаюцца!

Выканаць частку агучанага мы паспрабуем самастойна, але варта мець на ўвазе, што

Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду неабходны наступныя рэчы:

памперсы для дарослых,

радыётэлефон (каб можна было прыносіць трубку ляжачым),

інвалідная каляска, якую можна вывозіць на двор,

хадункі без калёсікаў,

махровыя ручнікі,  а таксама туалетная папера, шампунь, мыла,  асвяжальнікі паветра.

Таксама хацелася б, каб нехта з мясцовых артыстаў  выканаў ролю Дзеда Мароза, нялішняй будзе і дапамога кандытара.

З прапановамі тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары  9-15-02  або звяртайцеся ў сацыяльных сетках:

https://ok.ru/katrinn

https://vk.com/id16647181

https://www.facebook.com/profile.php?id=100001971138226

Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *