Вторник, 29 сентября 2020

Субсидия от службы занятости, или Как безработная открыла в Ружанах образовательный центр

1 215

Пералічыць усе жыццёвыя абставіны, якія прыводзяць да пошуку месца працы, даволі складана. Адзінае, што можна адзначыць, ад магчымасці трапіць у такую сітуацыю не застрахаваны ні адзін з нас. Так здарылася і з Вольгай Пянко з Ружан, якая атрымала вышэйшую педагагічную адукацыю, але па ўласных меркаваннях вырашыла не працаваць у школе.

— Мне здаецца, нацыянальная сістэма адукацыі сёння не вызначаецца мэтанакіраваным развіццём: нагрузка на настаўніка павялічваецца, але назваць яе карыснай нельга,— тлумачыць сваю думку Вольга Аляксандраўна. — З-за чаго якасць выхавання і навучання зніжаецца, гэта відавочна пры аб’ектыўным ацэньванні падчас цэнтралізаванага тэсціравання.20161209_4537

Пасля паўгадовага пошуку работы дзяўчына звярнулася ў службу занятасці, дзе ёй параілі пашукаць сабе занятак у тым, што яна найлепш умее. Напрыклад, заняцца рэпетытарствам па замежнай (англійскай) мове. Аднак Вольга Пянко вырашыла пайсці далей і адкрыць у пасёлку пакуль невялікі адукацыйны цэнтр.

— Справа ў тым, што свет вакол нас ужо ніколі не вернецца ў свае вузкія нацыянальныя межы, з кожным наступным пакаленнем мультыкультурная прастора толькі пашыраецца. А значыць, сучасным дзецям неабходна валодаць на ўзроўні роднай і іншымі мовамі, пажадана адразу некалькімі. І нават не са слоўнікам, а ўмець выказваць свае думкі.

Як паказвае статыстыка, перавага на беларускім рынку працы ў многіх галінах сёння аддаецца менавіта тым, хто добра валодае англійскай, нямецкай, французскай і нават кітайскай мовамі. Вольга Аляксандраўна вырашыла дапамагчы маленькім жыхарам пасёлка атрымаць такую магчымасць. Чаму менавіта маленькім?

— Ва ўзросце 5-8 гадоў лягчэй асвойваць новую мову, таму я вырашыла пачынаць з гэтай катэгорыі вучняў, каб мае адукацыйныя паслугі былі максімальна якаснымі.

За платным навучаннем маладая прадпрымальніца бачыць новую будучыню, бо ў такім разе і бацькі  зацікаўлены больш строга кантраляваць паспяховасць сваіх дзяцей. Ды і настаўнікі атрымаюць адпаведны стымул рухаць свой навучальны прадукт. Як гэта робіць Вольга Аляксандраўна: субсідыя ад цэнтра занятасці дапамагла ёй набыць не толькі камп’ютарнае абсталяванне, але і заказаць навучальныя курсы з Оксфардскага і Кембрыджскага ўніверсітэтаў.

Прыватны адукацыйны цэнтр працуе ў пасёлку ўсяго толькі месяц, але Вольга пераканалася, што попыт на яе паслугі ёсць. У яе планах — пашыраць навучальны працэс з уключэннем у яго іншых прадметаў. А ў будучым ёсць жаданне асвойваць патэнцыял райцэнтра, для чаго мяркуе выкарыстоўваць інтэрнэт-прастору.

— Ці кожны зможа адкрыць уласную справу, карыстаючыся дзяржаўнай падтрымкай? — разважае яна. — Безумоўна, значных абмежаванняў для атрымання фінансавай дапамогі ў якасці субсідыі прад-прымальнікамі няма. Аднак, на маю думку, брацца за гэта варта толькі тады, калі маеш дакладнае ўяўленне што хочаш і што можаш рабіць. А яшчэ неабходна ўпэўненасць у тым, што твае паслугі будуць такога ўзроўню, які пачне прыносіць прыбытак.

Субсідыі на адкрыццё ўласнай справы раён-

най службай занятасці выдзяляюцца толькі тым беспрацоўным, якія стаяць на ўліку і выконваюць абавязкі адпаведна «Закону аб занятасці».

Прычым неабходна выкананне яшчэ дзвюх умоў: беспрацоўны не змог працаўладкавацца на працягу месяца па тых прапановах, якія атрымаў ад службы занятасці, а таксама прайшоў прафесійную падрыхтоўку па накіраванні.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *