Вторник, 24 ноября 2020

Доктор работу прописал. Репортаж с лечебно-производственных мастерских областной больницы «Могилевцы»

1 008

Абласная бальніца «Магілёўцы» — адна з нямногіх псіхіятрычных устаноў, пры якіх і сёння функцыянуюць лячэбна-вытворчыя майстэрні. На Брэстчыне такая арганізацыя працатэрапіі засталася толькі ў трох бальніцах, калі не лічыць нашай, — гаворыць старэйшая работніца КУП «ЛВМ» В.Г.Прусак. 20161209_4708— Такім чынам, нашы хворыя не проста часткова кампенсуюць выдаткі на сваё ўтрыманне, але, што больш важна, маюць магчымасць для рэабілітацыі, у тым ліку,  набываюць новыя ўменні. А ў выніку пасля праходжання поўнага курсу лячэння могуць весці звычайны лад жыцця.20161209_4677

У Магілявецкіх майстэрнях развіваюць швейную вытворчасць і дрэваапрацоўку. Пад наглядам настаўнікаў-выхавальнікаў людзі з псіхічнымі расстройствамі працуюць побач са здаровымі людзьмі. Калі ў сталярнай майстэрні задзейнічана выключна мужчынская  праца: там трэба паднесці дошкі, скласці іншыя піламатэрыялы,— то ў швейным цэху за справай можна застаць і жанчын, і мужчын.20161209_4724

Дарэчы, рабочы дзень людзей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця ладзіцца па асобным распарадку: з 9.00 да 16.30 гадзін з некалькімі перапынкамі, не ўлічваючы абедзеннага, — у цэлым не больш пяці гадзін у дзень.

— Швейны цэх разлічаны на 20 пасадачных месцаў, — расказвае інструктар працоўнага навучання Р.М.Лысевіч. — Але штодзень тут працуюць да паўсотні чалавек: пакуль адны адпачываюць, іншыя вырабляюць прадукцыю — і так па чарзе. Амаль кожнага даводзіцца вучыць азам швейнага майстэрства. Толькі двое інвалідаў працуюць на пастаяннай аснове.20161209_4711

Амаль за 25 гадоў работы ў швейнай майстэрні Раіса Мікалаеўна прывыкла да сваіх асаблівых падапечных. Хаця прызнаецца, што спачатку адчувала сябе неяк нязручна: некаторыя пацыенты іншы раз настроены агрэсіўна і патрабуюць больш увагі.

З дапамогай такой тэрапіі на працягу  рабочага дня хворыя не проста праходзяць курс рэабілітацыі, на якую іх накіроўвае ўрач, але і атрымліваюць за сваю няхітрую работу грашовае ўзнагароджанне, якое могуць патраціць на свае патрэбы. Для некаторых гэта вельмі важна: у іх няма родзічаў, якія маглі б дапамагчы. Сума заробку ў самых старанных можа скласці 150 дэнамінаваных рублёў.

Увогуле, у кожнага з людзей, якія праходзяць у рамках лячэння рэабілітацыю, свая жыццёвая гісторыя.

У 25-гадовага Віктара А. з-пад лапкі швейнай машынкі спрытна роўнай стужачкай сцелецца шво. Малады чалавек з задавальненнем працуе ў швейным цэху. У Магілявецкую бальніцу ён трапіў пасля таго, як падчас разбіральніцтваў па справе аб крадзяжы ў юнака знайшлі псіхічнае расстройства і прызналі ў яго страту памяці.20161209_4667

За машынкай насупраць Віці шчыруе Таццяна А. Брастаўчанцы яшчэ няма і трыццаці. Неўзабаве пасля таго, як дзяўчына закончыла ўніверсітэт, родныя пачалі заўважаць у яе псіхічныя адхіленні. Падазрэнні пацвердзіліся — і цяпер Таня перыядычна праходзіць тут курс лячэння.

32-гадовы Сяргей І. таксама ў Магілёўцах не першы раз, і кожны раз вяртаецца да нармальнага жыцця не толькі з дапамогай медыкаментаў, але і дзякуючы працатэрапіі. Ігару Д. таксама каля трыццаці, але ён тут надоўга: ад яго адмовіліся родныя.

Сумная гісторыя і ў Вольгі І. З 16 гадоў — а гэта ўжо з добры дзясятак гадоў — жанчына праходзіць прымусовае лячэнне ў Магілёўцах. Яна — гараджанка, нікога з родных не засталося. Аднойчы падчас памутнення свядомасці жанчына «падарыла» камусьці сваю кватэру, трапіла ў бальніцу, а калі закончыўся курс лячэння, вяртацца, як аказалася, ужо не было куды. Кіраўніцтва псіхіятрычнай бальніцы пайшло насустрач і прадаставіла жанчыне пакой у інтэрнаце: цяпер для яе лячэбна-вытворчыя майстэрні — не проста сродак рэабілітацыі, але і асноўнае працоўнае месца.20161209_4705

Акрамя інвалідаў, на прадпрыемстве працуюць 22 штатныя работнікі, якія займаюцца арганізацыяй рэабілітацыйнага працэсу і збытам прадукцыі. Эканаміст В.У.Ліш расказвае, што геаграфія рынкаў збыту швейных вырабаў: пасцельнай бялізны, ручнікоў, подушак, коўдраў, матрацаў, спецадзення, медыцынскіх халатаў і касцюмаў, — дастаткова шырокая.

— Заказы паступаюць не толькі ад арганізацый нашага раёна, але і ад прадпрыемстваў з розных куткоў Беларусі, якім рэалізуем тавары праз электронныя гандлёвыя пляцоўкі, — удакладняе Вольга Уладзіміраўна. — Наша прадукцыя карыстаецца попытам і ў мясцовага насельніцтва. Усё шыем з якасных матэрыялаў — тканіны вытворчасці баранавіцкага «Блакіта».20161209_4704

Пакупнікоў прываблівае і невысокі  кошт прапануемых тавараў. Гэта таму, што сабекошт гатовай прадукцыі значна ніжэйшы, яна не абкладаецца падаткам на дабаўленую вартасць і падаткам на прыбытак у адпаведнасці са спецыфікай арганізацыі работы. Так, за лістапад швейных вырабаў прададзена на суму звыш 40 тысяч рублёў, прадукцыі дрэваапрацоўкі штомесяц рэалізуецца ў сярэднім на 35 тысяч рублёў. Але кіраўніцтва падкрэслівае: тут у прыярытэце не эканамічныя паказчыкі, а вяртанне людзей да нармальнага жыцця.

* Імёны хворых зменены па этычных прычынах.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *