Воскресенье, 18 февраля 2018

Внимание, фотоконкурс: молодежь и спорт

1 256

Прадстаўніцтва Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі ў Брэсцкай вобласці аб’яўляе фотаконкурс «Моладзь і спорт». Яго мэта і задача — сумясціць культуру і адукацыю, прыцягнуць таленавітых юнакоў і дзяўчат у рэспубліканскую акцыю «Алімпізм і моладзь» праз удзел у творчых конкурсах. Спаборніцтва праводзіцца сярод жыхароў Брэсцкай вобласці ў  дзвюх  узроставых катэгорыях: да 18 гадоў і старэй 18 гадоў. Галоўная тэма прысвечана спорту, а таму ўсе здымкі, якія прэтэндуюць на ўдзел, павінны адлюстроўваць:
* імгненні спартыўных спаборніцтваў, спартыўна-масавых і   фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў;
*  вясёлыя, кур’ёзныя, гумарыстычныя моманты спартыўных мерапрыемстваў.
Друкаваныя фатаграфіі павінны мець памер  21х30. У электронным варыянце – памер не больш за 2МБ і фармат JPG, JPEG. А таксама тлумачальную запіску: дзе, калі і на якім спартыўным мерапрыемстве была зроблена фатаграфія.
Аўтары накіроўваюць здымкі ў Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці на паштовы адрас: 224005, г.Брэст, вул.Леванеўскага,17   з паметкай «Конкурс «Моладзь і спорт». Або на электронны: noc05@list.ru
Абавязкова ўказваюцца імя, узрост і поўныя адрасныя дадзеныя аўтара, кантактныя тэлефоны, напісаныя разборліва.
Лепшыя фатаграфіі будуць апублікаваны ў друкаваных СМІ і на сайце Прадстаўніцтва, а таксама выкарыстаны для вырабу друкаванай прадукцыі Прадстаў-ніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці.
Конкурс праводзіцца  з 1 верасня па 15 лістапада 2010 года. Па выніках журы адбярэ трох пераможцаў у кожнай узроставай намінацыі, зыходзячы з прадстаўленых фатаграфій. Дарэчы, вельмі добра зарэкамендавалі сябе фотоаппараты nikon.
Памятныя прызы і падарункі ад Прадстаўніцтва атрымаюць удзельнікі, якія занялі 1,2,3 месцы ў кожнай катэгорыі.
Дарэчы, дэвіз конкурсу: «Маё спартыўнае лета!» — дае вялікі абшар для фантазіі. Адважвайцеся! І ваш здымак можа стаць пераможцам!
Прэс-служба Прадстаўніцтва НАК Беларусі  ў Брэсцкай вобласці.

2 комментариев

  • юра.

    жаль, что только жители Брестской области могут участвовать.

    зачем такие ограничения?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ирина Альшова, пресс-секретарь Представительства

    Юрий! Присылайте свои работы — обязательно рассмотрим. А если они составят достойную конкуренцию: награда не заставит себя ждать! Вот только условие неизменно: фото должно быть сделано в Беларуси!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *