Воскресенье, 20 сентября 2020

Пружаны начинают праздновать! В воскресенье в городе прошел парад Дедов Морозов

1 888

У мінулую нядзелю раённы парад Дзедаў Марозаў адкрыў сезон навагодніх гулянняў на Пружаншчыне.20161218_5494

Старт мерапрыемству далі каля музея-сядзібы «Пружанскі палацык», які з’яўляецца рэзідэнцыяй пружанскага Дзеда Мароза. Тут сабраліся навагоднія персанажы з усяго раёна: сваіх Снягурак і Дзедаў Марозаў — усяго каля пяцідзесяці пар — камандзіравалі ўстановы культуры і адукацыі. Дарэчы, многія  праявілі ініцыятыву і прыехалі на свята са сваёй «світай».20161218_5195 20161218_5234 20161218_5231 20161218_5178 20161218_5177p61218-164920 20161218_5556 20161218_5525 20161218_5519 20161218_5508

На працягу ўсяго руху казачных герояў на чале з галоўным Дзедам Марозам горада па вуліцы Савецкай суправаджалі дзеці і дарослыя. І каго толькі не было ў гэтым шэсці! Акрамя Дзедаў Марозаў і Снягурак, да галоўнай ёлкі горада ішлі Кот у ботах і Зіма,  Васілісы Прыгожыя і гарэза Маша з вядомага мульфільма, Львы і Ваўкі, Гномы і Зоркалік, Бабкі Ёжкі і Лешыя, і, канешне, сімвалы наступнага года Пеўнікі. Адны проста фатаграфавалі персанажаў у яркіх касцюмах, якія крочылі па галоўнай вуліцы горада, другія самі імкнуліся папазіраваць перад фотакамерамі побач з героямі свята.20161218_5498 20161218_5466 20161218_5452 20161218_5450 20161218_5432 20161218_5420 20161218_5416 20161218_5415

Варта адзначыць, нягледзячы на холад і сырасць, і дзятвы, і дарослых, якія прыйшлі паназіраць за казачным дзействам, было нямала: казачную працэсію на гарадской плошчы чакала яшчэ нямала цікаўных. Там Дзед Мароз са сваёй вясёлай кампаніяй пацешыў пружанцаў забавамі, карагодамі, песнямі і танцамі. Самыя маленькія, якія найбольш вераць у цуды і сюрпрызы, дапамагалі Пушчавічку запаліць агеньчыкі на гарадской ёлцы, найбольш кемлівыя «лузгалі» загадкі ад Ворана і яго  памочніц.20161218_5405 20161218_5400 20161218_5381 20161218_5322 20161218_5293 20161218_5269 20161218_5214 20161218_5201

Па традыцыі напярэдадні свята Дзедам Марозам і Снягуркай для маленькіх жыхароў горада і раёна быў аб’яўлены конкурс казак «Аднойчы ў навагоднюю ноч у Пружанах». Падчас святкавання былі названы імёны пераможцаў. На думку Дзеда Мароза, самыя лепшыя гісторыі расказалі Насця Пасько, Глеб Анісеня, Соня Казей і Каця Баран, якія атрымалі падарункі за свае старанні. Увогуле, як прызнаўся казачныя дзядуля, у сваёй паштовай скрыні сёлета ён знайшоў як ніколі многа лістоў. Некаторыя адпраўлялі не проста казачныя гісторыі, але і, карыстаючыся магчымасцю, дзяліліся патаемнымі жаданнямі. У адным з такіх лістоў Дзеда Мароза нават папрасілі, каб ён падарыў тату… час, які ён мог бы бавіць разам са сваёй дачкой.20161218_5478 20161218_5400 20161218_5189 20161218_5173 20161218_5170 20161218_5163 20161218_5155 20161218_5153 20161218_5148 20161218_5144 20161218_5133

На свяце малышоў, дарэчы, чакала не толькі забаўляльна-конкурсная праграма, але і палаткі з бяспройгрышнай латарэяй, вясёлыя каруселі, паездкі на паравозіку і розныя салодкасці. Ну, і, канешне, адкрыццё самага цікавага, вясёлага і чароўнага перыяду — часу ранішнікаў, святаў, узнагароджання адораных і таленавітых дзяцей «Дараванне-2016», якія абавязкова не абыдуцца без сюрпрызаў і падарункаў.20161218_5131 20161218_5123 20161218_5122 20161218_5117 20161218_5547

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *