Понедельник, 28 сентября 2020

Елка установлена, иллюминация включена. А вам нравится как украшены Пружаны?

1 735

Да калядна-навагодняга цыкла святаў  застаецца зусім няшмат часу. На вуліцах буйных гарадоў яшчэ напачатку снежня стала адчувацца ўрачыстасць: святлодыёднымі гірляндамі зазіхацелі вокны будынкаў і фасады, крэатыўная ілюмінацыя ўпрыгожыла вуліцы, а на плошчах з’явіліся зялёныя прыгажуні. А як у Пружанах?20161215_4813

Пра тое, што свята не за гарамі, пружанцы адчулі на гэтым тыдні: у аўторак на гарадской плошчы каля Палаца культуры была ўстаноўлена ёлка. Вось ужо чацвёрты год галоўная прыгажуня горада збіраецца на металічным каркасе з яловых галінак.20161215_4792

Каб устанавіць дваццацімятровае «дрэва», работнікам камунальнай службы спатрэбілася 4500 духмяных калючых лапак. У якасці адзення для ёлкі было выкарыстана 150 шароў і чатыры светадыёдныя гірлянды ў дзве ніткі па 330 лямпачак кожная. Як мяркуецца, агеньчыкі на ёй запаляць падчас парада Дзедаў Марозаў. Святочныя дрэўцы таксама ўжо ўпрыгожылі плошчу перад Водным палацам і скверык па вуліцы 8 Сакавіка.20161213_4735

Шчыра кажучы, акрамя  ёлак,   з пачатку гэтага тыдня яшчэ мала што нагадвала пра набліжэнне  любімага свята. Выключэнне складалі хіба што аб’екты гандлю: большасць з іх першымі пачынаюць ствараць навагодні антураж, каб прыцягнуць увагу патэнцыяльных пакупнікоў да святочнай атрыбутыкі і падарункаў, якімі стракацяць вітрыны.

Але раптам усё пачало змяняцца.20161213_4757

Увогуле, у Пружанах уключэнне святочнага асвятлення на вуліцах, афармленне адміністрацыйных будынкаў было запланавана на 16 снежня. Але навагодняе афармленне райцэнтра пачалося раней гэтага тэрміну. Так, яшчэ ў сярэдзіне тыдня звычайнае ліхтарнае святло на гарадскім кальцы замяніла рознакаляровае мільгаценне гірляндаў, а часткай ландшафтнай кампазіцыі сталі штучныя ёлачкі і маленькія снегавічкі. Каля «Універсама» на вуліцы Савецкай зазіхацела ілюмінацыя. Паступова падхопліваюць «навагоднюю ліхаманку» і арганізацыі:  з’яўляюцца постаці надзіманых Дзедаў Марозаў, стыльна і ў навагодняй танальнасці упрыгожваюцца фасады, тэрыторыі перад адміністрацыйнымі будынкамі. Дадаюць асвятляльнай моцы і навагодняга антуражу жыхары прыватнага сектара і жыльцы шматпавярховак, сярод якіх, мяркуючы па мінулых гадах, таксама нямала крэатыўных людзей.20161213_4748

…Ламаць галаву над арыгінальнымі праектамі, няхай сабе і сціплымі па маштабу, імкнецца не кожны: каму дорага, каму клопатна, а ў каго няма часу. Хаця, здаецца, пружанцы заслугоўваюць, каб горад радаваў іх навагоднім убранствам. Але ж не трэба забываць: ніхто не ўздыме табе пераднавагодні настрой лепш, чым ты сам.20161213_4728

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *