Четверг, 29 октября 2020

ОСВОД наградит мужчин, которые спасли провалившихся под лед мальчишек

932

Раённае таварыства выратавання на водах неаднаразова папярэджвала аб небяспецы першага лёду: на вадаёмах пакуль з’явілася тонкае лядовае покрыва, якое з-за няўстойлівага надвор’я не ўтварае трывалага пакрыцця. Аднак не ўсе прыслухоўваюцца да папярэджванняў, гэта  пацвярджае апошні выпадак, што адбыўся ў мінулы аўторак увечары на вадаёме каля вуліцы Горка. Двое хлапчукоў 10-12 гадоў вырашылі паспрабаваць, ці вытрымае іх лёд. Якраз на глыбіні ў іх рост ён праламаўся і дзеці апынуліся ў вадзе. Ім пашанцавала, што гэта здарылася на вачах дваіх дарослых, якія кінуліся іх выцягваць. Хлапчукоў выцягнулі і аказалі ім неабходную дапамогу. Спадзяемся, што яны дастаткова напалохаліся, каб у наступны раз нават не спрабаваць выходзіць на першы лёд. А таксама параяць і сваім сябрам не рабіць гэтак.tonkij-led_1
Нам удалося ўстанавіць прозвішчы выратавальнікаў: пасля высвятлення ўсіх абставін здарэння яны будуць узнагароджаны за мужны ўчынак.
Юрый Амельянчук, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *