Воскресенье, 20 сентября 2020

«Смаката 2016». Продукция Пружанского хлебозавода получила 4 серебряные медали

1 415

Пружанскія хлебапёкі вярнуліся з узнагародамі з прэстыжного рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «СМАКАТА 2016».

Як паведаміла начальнік участка хлебапякарнай вытворчасці Н.А.Жыдзецкая, Пружанскі хлебазавод прадаставіў на конкурс чатыры вырабы: хлябы «Рамонак» і «Колас соладавы», пірог «Урачысты» з макавым начыннем і булку «Лікёрную».20161208_4514

Журы ацэньвала хлебабулачныя вырабы ў рамках закрытай дэгустацыі, на якую прадаставілі прадукцыю як прадпрыемствы спажыўкааперацыі, так і дзяржаўныя хлебазаводы. У выніку атрымалася, што кожны з узораў Пружанскага ФПР «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» атрымаў нямала галасоў і быў адзначаны сярэбраным медалём. Да слова, гэта не першыя трафеі ў скарбонцы ўзнагарод нашых хлебапёкаў.

Тым часам прафесіяналы хлебапякарнай справы гатовы радаваць спажыўцоў чарговымі навінкамі. Цэлая лінейка прадуктаў: рулет «Кобрынскі» з павідлам, булка «Здароўе» з пшанічнай клятчаткай, хлеб «Абедзенны», хлеб «Багатырскі» заварны — усяго каля двух дзясяткаў найменняў — сёння выпускаецца для тых, хто прытрымліваецца  посту.20161208_4518

Акрамя таго, распрацаваны новыя віды выпечкі, якія з’явяцца на прылаўках да 25 снежня: пірагі «Яблычна-карычны мікс», «Калядны» з вішнёвай начынкай, «Каляда» — з макавай, тварожная ватрушка, здобная булка «Вянок» з пасыпкай насеннем кунжуту, ільну і маку, а таксама куліч «Калядны».

Марына Вакульская.

На здымку: смачную выпечку на конкурс падрыхтавалі машыніст цестараздзелачных машын Н.Я.Бахцеева, майстар змены Т.М.Мацаюк і цеставод А.С.Жорах. 

2 комментариев

  • .

    Пружанскі хлеб самы смачны!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Андрей

    А давайте выпекать хлеб со вкусом мяса или борща.А то булка Ликерная наверно для гурманов.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *