Четверг, 29 октября 2020

Экономьте вместе с «районкой»! Постоянных подписчиков ждут скидки в магазинах города

1 358

Чаму я выпісваю “раёнку”?

Вітольд Іванавіч Канановіч, галоўны эканаміст ААТ «Санаторый «Ружанскі»:20161209_4641

— Чытаю «раёнку» яшчэ з той пары, калі яна называлася «Зара камунізму»: тады яе выпісвалі бацькі, цяпер — ужо сам. У ёй можна знайсці навіны на любы густ — і для дзяцей, і для дарослых. Асабіста я ў першую чаргу чытаю матэрыялы на гістарычныя тэмы і штомесячны каляндар падзей і памятных дат.

Кошт  поўнай падпіскі

(серада і субота, падпісны індэкс 63949):

на 1 месяц  —  3 руб. 90 капеек (39 000 руб.),

на 3 месяцы — 11 руб. 70 капеек (117 000 руб.),

на 6 месяцаў — 23 руб. 40 капеек (234 000 руб.).

 

Кошт  падпіскі

на суботні нумар  (падпісны індэкс 63648):

на 1 месяц  —  3 руб. 30 капеек (33 000 руб.),

на 3 месяцы — 9 руб. 90 капеек (99 000 руб.),

на 6 месяцаў — 19 руб. 80 капеек (198 000 руб.).

Мы любім верных падпісчыкаў!

Няпростыя ўмовы з выдаткамі на газетную паперу і паслугі друкарні адбіваюцца на падпісным кошце друкаваных выданняў. Па гэтай прычыне хоць і нязначна, але вырас і падпісны кошт на “Раённыя будні” на 2017 год.  Аднак за вернасць раённай газеце мы вырашылі заахвоціць тых падпісчыкаў, хто застанецца з намі альбо далучыцца да нас у наступным годзе. Традыцыйна з першым студзеньскім нумарам «раёнкі» кожны падпісчык атрымае каляровы каляндар.

Бясплатна!

Падпісчыкі, якія аформяць падпіску на “РБ” на першы квартал, будуць мець магчымасць надрукаваць у гэтыя перыяд на старонках нашай газеты адну бясплатную прыватную аб’яву (пад  рубрыкамі “Прадам” ці “Куплю”), а тыя, хто падпішацца на паўгода, яшчэ і змогуць даць адно бясплатнае віншаванне сваім блізкім (250 знакаў). Акцыя распаўсюджваецца на перыяд дзеяння квітка аб падпісцы. Бясплатныя аб’явы ці віншаванні будуць прымацца асабіста ад падпісчыка пры прад’яўленні квітка аб падпісцы.

Эканомна!

Яшчэ адзін прыемны сюрпрыз чакае нашых падпісчыкаў у 2017 годзе ад партнёраў “РБ” – магазінаў і ўстаноў сферы паслуг, якія прадаставяць скідкі на пакупкі і паслугі. Спіс партнёраў раённай газеты і ўмовы скідак будуць надрукаваны пазней. Сачыце за газетай і сайтам.

2 комментариев

  • Андрей

    Чаму я выпісваю “раёнку”? Самый популярный ответ-очень «просят» на работе.Это касается не только раенки.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Скажите, пожалуйста, а на какой это работе так «просят»? Мы будем очень благодарны :).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *