У панядзелак вечарам — як раз напрыканцы рабочага дня — з-за аварыйнай сітуацыі на Пружанскіх электрасетках жыхары горада засталіся без святла.
Пад адключэнне трапілі як прыватны сектар і шматпавярхоўкі, так і будынкі арганізацый, сацыяльных і іншых устаноў.
Як растлумачыў дырэктар электрасетак А.А.Усік, адключэнне электраэнергіі ў розных мікрараёнах горада адбылося з-за выхаду са строю ячэйкі ўвода Т1 10 кілавольт на падстанцыі Пружаны. Брыгада электраманцёраў аператыўна выехала на аварыйную кропку і прыкладна за паўтары гадзіны ўхіліла праблему.
«Мы пастараліся ліквідаваць аварыю ў кароткі тэрмін: электрычнасць падавалася паэтапна ва ўсе кропкі — дзесьці раней, недзе пазней. А ў 18.20 быў падключаны апошні спажывец», — удакладніў Аляксандр Аляксандравіч.
Марына Вакульская.