Пятница, 22 июня 2018

Как провести остаток лета? Конечно в походе на байдарках!

1 584

ТОЙ, ХТО ХАЦЯ б аднойчы прайшоў па сцяжынках беларускіх лясоў, уздоўж маляўнічых берагоў рэчак і азёр, як лічыць лідэр турыстычнага руху на Пружаншчыне Сяргей Зелянееў, наўрад ці паедзе «пячыся» пад паўднёвым сонцам. У якасці доказу ў бягучым годзе Сяргей Валер’евіч і група аматараў вырашылі пракласці новую турыстычную трасу водным маршрутам на байдарках.

— Такія падарожжы мы ладзім штогод, але сёлета паспрабавалі свае сілы на невядомы маршруце,— расказвае С.Зелянееў. — За сем дзён мы прайшлі каля дзвюх соцень кіламетраў па рэчках Іслач, Бярэзіна і Нёман. Сярод нас былі і навічкі, для якіх падобныя падарожжы — упершыню.

Калі падлічыць, то сямідзённы актыўны адпачынак абышоўся кожнаму ўдзельніку групы прыкладна ў 100 тысяч рублёў, значная частка сумы прыпала на транспартныя выдаткі, бо паход пачаўся з Мінскай вобласці і закончыўся ў Гродзенскай: да пачатковага і з канчатковага пунктаў дабіраліся з багажом і байдаркамі на аўтамабілях.

—НЕЛЬГА НАЗВАЦЬ такі паход лёгкай прагулкай: чалавек непадрыхтаваны падобнае падарожжа можа параўнаць са здачай нарматываў па фізвыхаванні. Аднак больш напружваюць першыя дні: спачатку стамляешся, потым знікаюць сілы і ўзнікае злосць на сябе за тое, што ўвязаўся ў авантуру. А потым, калі вытрымаеш і не зламаешся, адкрываецца «другое дыханне» і з’яўляецца… сум, што паход закончыўся. Дарэчы, многіх цікавіць таксама продажа вилл в Турции. Безумоўна, немагчыма забыцца пра штурмаванне перашкод, звон у напружаных мышцах, мазалі ад вёслаў. А ўвечары — вясёлыя твары сяброў, песні ля кастра, кашу ў кацялку і чай з водарам дыму.

Не перашкодзіла аматарам турызму і экстрэмальная спякота: на вадзе яна пераносілася значна лягчэй.

ПРУЖАНЦЫ выбралі лёгкія, абшытыя тканінай байдаркі, каб лягчэй пераносіць. Але гэта перавага стала праблемай падчас паходу па Іслачы, якая тэхнічна складаная для сплаваў, з перакатамі і карчамі. Абшыўка псавалася, прыходзілася рабіць доўгія перапынкі для рамонту. Крыху лягчэй стала на Бярэзіне: рэчка больш глыбокая і амаль поўнасцю ачышчаная. Там жа пружанскія турысты сустрэлі і першую аграся-дзібу. А вось Нёман, нягледзячы на сваю шырыню, глыбінёй не пахваліцца, месцамі ад берага да берага паўсотні метраў можна было прайсці пешшу.

Здараліся і аўральныя сітуацыі, калі адрэналін у крыві проста зашкальваў. Напрыклад, на Бярэзіне група наткнулася на балота, і давялося прайсці больш 50 кіламетраў, каб знайсці месца для стаянкі. Часам даводзілася пераносіць байдаркі на руках. І толькі на змярканні ўдалося прыстаць да берага.

Турысты адчулі і канкрэтны адрыў ад цывілізацыі. Маршрут праходзіў па маланаселеных мясцінах, і часам складана было знайсці нават пітную ваду, не гаворачы пра прадукты.
— Мяркуем, што па гэтым маршруце мы пройдзем яшчэ не адзін раз. І ўлічым усе свае памылкі. Таксама трэба будзе адвесці пэўны час і на культурную праграму, бо ўздоўж гэтых рэчак шмат палацавых комплексаў, гістарычных мясцін, якія цікава наведаць.

АБ’ЯДНАННЕ аматараў турызму, як зазначае Сяргей Зелянееў, не закрыта для жадаючых далучыцца да яго. Дзіцячая турыстычная станцыя дапаможа запасціся інвентаром. А незабыўныя ўражанні гарантаваны.

Зараз пружанцы рыхтуюцца да новага рачнога паходу. І адначасова распрацоўваюць планы на наступны турыстычны сезон.
Алег Сідарэнка.Фота з архіву Сяргея ЗЕЛЯНЕЕВА.

3 комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *