Среда, 30 сентября 2020

В Палацыке проходит выставка художника Владимира Шаркова

1 172

Архітэктурная спадчына Беларусі. Мастацкая выстава пад такой назвай днямі адкрылася ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. На суд гледачоў свае  53 работы вынес вядомы беларускі мастак Уладзімір Шаркоў. За шматгадовае творчае жыццё мінскі мастак прыняў удзел у многіх выставах не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, сярод якіх найбольшай увагі заслугоўваюць міжнародныя праекты ў галерэях «Файла» і «Прастора Альберціна» (Бельгія), «Maraphone Artistigue», «Esrace Pablo Picasso» і іншыя – ва Францыі, за якія быў нават прыняты ў прэстыжнае таварыства мастакоў “Le Group”. Сярод рэспубліканскіх, перш за ўсё, трэба адзначыць выставу “Беларусь – трэцяму тысячагоддзю”. Але дзе б ён ні выстаўляўся, заўсёды меў вялікі поспех у публікі.20161202_4023

Адметна, што мастак мае сваю творчую майстэрню, якая знаходзіцца ў вельмі прыгожым месцы – Траецкім прадмесці г. Мінска. Можа менавіта таму ўпадабанай тэмай, якую ён так і не вычарпаў да канца, застаецца “архітэктурны пейзаж”, а галоўнай натурай – помнікі беларускай архітэктуры: сядзібы і палацы,  ратушы і замкі, крэпасці, форты і, канешне, храмы. На выставе можна палюбавацца на  Мірскі і Лідскі замкі, царкву абарончага тыпу ў Сынкавічах і Маламажэйкаўскую царкву-крэпасць, Камянецкую вежу і Барысаглебскую царкву ў Гродне, віцебскую і магілёўскую ратушы, Нясвіжскі і Гомельскі палацы. Асобна паказаны старажытны Мінск – з вузенькімі кварталамі і “барочнымі” храмамі. Не забыў мастак і пра наш пружанскі палацык, аздобіў яго выявамі шляхетных людзей, у якіх лёгка пазнаюцца былыя ўладальнікі. Гэта прыдае карціне хвалюючы настрой, напаўняе святлом і ўтульнасцю.2016-12-02-10-51-26_0216

Такім рамантычным флёрам пакрыты  ўсе карціны Уладзіміра Шаркова.  Зачароўваюць сваёй празрыстасцю пастэльныя таны, охрыста-бурыя, як шкарлупіна жалуда, фарбы. Яны надаюць творам характар старажытных малюнкаў, да якіх нібы дакранулася “рука Напалеона Орды” – менавіта так бачыць  нашу рэчаіснасць мастак!sh-032

З твораў зыходзіць сапраўдная цішыня, быццам льецца бясконцая малітва беларускага народа з яго старадаўніх рэліквій. У кожным малюнку можна ўбачыць агмень  беларушчыны, прагу да захавання нашай спадчыны, выхавання свядомасці і любові да Беларусі. Гэтая выстава – сапраўдны даведнік для сучаснікаў, кшталту “Дзе павінен пабываць кожны беларус”.sh-014

Упэўнена, што карціны Уладзіміра Шаркова зацікавяць пружанцаў і падштурхнуць на вандроўкі па роднай зямлі.

Алена ЗЯЛЕВІЧ. Фота аўтара і Сяргея Талашкевіча.

2 комментариев

  • Анна

    Добрый день, не подскажите до какого числа будет проходить выставка?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *