Четверг, 1 октября 2020

Пружанская стоматология приглашает за красивыми улыбками

1 920

Сучасная артапедыя для пратэзіравання зубоў выкарыстоўвае мноства разнастайных матэрыялаў. Так, напрыклад, папулярнасцю карыстаецца металакераміка — біясумяшчальны гіпаалергенны матэрыял, які вылучаецца высокай трываласцю. Сёння запатрабаваная стаматалагічная працэдура па ўстаноўцы металакерамічных канструкцый стала даступна і ў Пружанскай ЦРБ.20161207_4243

Варта аддаць належнае моладзі, якая ўкараняе новыя стаматалагічныя тэхналогіі. Згадзіцеся, нават самыя сучасныя абсталяванне і матэрыялы — нішто без кваліфікаваных спецыялістаў, якія ўмеюць якасна іх прымяняць на практыцы. Урачы стаматолагі-артапеды зубапратэзнай лабараторыі цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Цімашчук, Андрэй Казак і Дзмітрый Лушчыц (на здымку злева направа) з’яўляюцца менавіта такімі. Маладыя спецыялісты ўжо пачынаюць зарабляць аўтарытэт у пружанскіх пацыентаў: яны ўмеюць не толькі даступна расказаць пра сучасныя стаматалагічныя паслугі, але і якасна прымяніць іх на практыцы, зрабіўшы прыгожай любую ўсмешку.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *