Четверг, 26 ноября 2020

Дед Мороз рассказал все, что вы должны знать о праздновании Нового года в Пружанах

965

Дарагія  сябры, да Новага года застаўся амаль цэлы месяц, але многія пачалі ўжо актыўна рыхтавацца да гэтага чароўнага свята. Яго чакаюць у роўнай ступені і сталыя людзі, і дзеці, якія вераць у  здзяйсненне самай запаветнай мары, у сюрпрызы і цуды. Яно прыйдзе да кожнага з нас, увойдзе ў кожны дом і застанецца там роўна на год.

У дні святаў  Дзед Мароз разам са сваёй вясёлай кампаніяй ізноў гатовы пацешыць сваіх пружанскіх сяброў і гасцей нашага горада. Нудзіцца нікому не давядзецца.img_6608

Я, Дзядуля  Мароз, нягледзячы на свой узрост, вялікі прыхільнік розных забаў, а таксама заўсёды знаходжуся ў руху. На невядомых сцежках наведвальнікі маіх свят сустрэнуць шмат казачных герояў і павінны будуць пераадолець нямала выпрабаванняў. Мая чароўная замова дапаможа гасцям справіцца з усімі пастаўленымі задачамі. А святкаваць дасягненне фінішу будуць па-навагодняму – каля ёлкі, з песнямі і карагодамі.

Па традыцыі мы са сваёй унучкай Снягуркай для самых маленькіх жыхароў горада і раёна  аб’яўляем конкурс казак на тэму «Аднойчы ў навагоднюю ноч у Пружанах…».  Вашы казачныя гісторыі можна адправіць з 7 па 16 снежня  ў чароўную паштовую скрыню, якая знаходзіцца ў гарадскім Палацы культуры.

Пераможцы будуць узнагароджаны маімі падарункамі падчас «Параду Дзедаў Марозаў» 18 снежня.   У гэты дзень у 15.00 гадзін  «Парад Дзедаў Марозаў»  пачне свой старт ад музея-сядзібы «Пружанскі палацык», а працягнецца ля галоўнай ёлкі на плошчы. На казачную працэсію з’едуцца Дзеды Маразы і Снягуркі з усяго Пружанскага раёна.

24 снежня пераднавагоднія святы  працягнуцца цырымоніяй узнагароджання адораных і таленавітых дзяцей «Дараванне-2016». Удзельнікамі  мерапрыемства стануць вучні і каманды ўстаноў адукацыі і спорту, удзельнікі калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры, пастаянныя пераможцы (прызёры) міжнародных, рэспубліканскіх, абласных навукова-даследчых канферэнцый, алімпіяд, інтэлектуальных і творчых турніраў, конкурсаў, фэстаў, выстаў, афіцыйных спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

А вось праграма далейшых мерапрыемстваў

01.01.2017 г.:

01.30-05.00 — навагодні баль «Карнавальная ноч» у Палацы культуры (кошт білета 4 рублі);

19.00-22.00-свята для дзяцей і дарослых «У першы дзень календара» каля гарадской ёлкі;

18.00-21.00- навагодняе прадстаўленне «Навагодні цуд» каля Воднага Палаца;

22.00-01.00- святочная дыскатэка ў Палацы культуры (кошт білета 4 рублі).

07.01.2017 г. — тэатралізаванае прадстаўленне «Святло Каляднай зоркі” ў малой зале Палаца культуры. Пачатак у 16.00 гадзін.

13.01.2017 г. 18.30-21.00 — народнае свята «Шчодры вечар, багаты вечар» каля гарадской ёлкі.

14.01.2017 г. 21.00-00.00 — дыскатэка ў Палацы культуры (кошт білета 3 рублі).

Абяцаем  усім сваім гасцям сапраўдную навагоднюю зімовую казку і выдатнае баўленне часу ў кампаніі вясёлых сяброў.

Дзед Мароз і Снягурка.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *