Среда, 21 октября 2020

Как дать в газету бесплатное поздравление? Читайте!

1 177

Мы любім верных падпісчыкаў!

Няпростыя ўмовы з выдаткамі на газетную паперу і паслугі друкарні адбіваюцца на падпісным кошце друкаваных выданняў. Па гэтай прычыне хоць і нязначна, але вырас і падпісны кошт на “Раённыя будні” на 2017 год.  Аднак за вернасць раённай газеце мы вырашылі заахвоціць тых падпісчыкаў, хто застанецца з намі альбо далучыцца да нас у наступным годзе. Традыцыйна з першым студзеньскім нумарам «раёнкі» кожны падпісчык атрымае каляровы каляндар.

Бясплатна!

Падпісчыкі, якія аформяць падпіску на “РБ” на першы квартал, будуць мець магчымасць надрукаваць у гэтыя перыяд на старонках нашай газеты адну бясплатную прыватную аб’яву (пад  рубрыкамі “Прадам” ці “Куплю”), а тыя, хто падпішацца на паўгода, яшчэ і змогуць даць адно бясплатнае віншаванне сваім блізкім (250 знакаў). Акцыя распаўсюджваецца на перыяд дзеяння квітка аб падпісцы. Бясплатныя аб’явы ці віншаванні будуць прымацца асабіста ад падпісчыка пры прад’яўленні квітка аб падпісцы.

Эканомна!

Яшчэ адзін прыемны сюрпрыз чакае нашых падпісчыкаў у 2017 годзе ад партнёраў “РБ” – магазінаў і ўстаноў сферы паслуг, якія прадаставяць скідкі на пакупкі і паслугі. Спіс партнёраў раённай газеты і ўмовы скідак будуць надрукаваны пазней. Сачыце за газетай і сайтам.

Кошт  поўнай падпіскі (серада і субота,  падпісны індэкс 63949):

на 1 месяц  —  3 руб. 90 капеек (39 000 руб.), на 3 месяцы — 11 руб. 70 капеек (117 000 руб.),на 6 месяцаў — 23 руб. 40 капеек (234 000 руб.).

Кошт  падпіскі на суботні нумар  (падпісны індэкс 63648):

на 1 месяц  —  3 руб. 30 капеек (33 000 руб.),на 3 месяцы — 9 руб. 90 капеек (99 000 руб.),на 6 месяцаў — 19 руб. 80 капеек (198 000 руб.).

Чаму я выпісваю “раёнку”?20161115_0941

Міхаіл Мікалаевіч Пекач, в.Роўбіцк:

—Я памятаю “раёнку” яшчэ пад назвай “Чырвоны сцяг”. Гэта быў 1952 год, калі я прыйшоў працаваць у наш калгас. Разам з трынаццаццю старшынямі, якія памяня-ліся пры маёй памяці, мяняла назву і раённая газета, якая да “Раённых будняў” працяглы час была “Зарой камунізму”. Гадаваліся нашы з жонкай сыны, я са сваёй На-дзеяй Фёдараўнай шчыра працаваў у роднай гаспадарцы “Шлях Леніна”. І ўвесь гэты час наша сям’я бесперапынна выпісвала “раёнку”, якую я заўсёды чытаў, што кажуць, ад пачатку да канца. Гэта – не толькі гісторыя раёна, гэта – наша жыццё.

Уважаемые читатели, пользуетесь ли вы программой телепередач, которую мы публикуем в "Рб"?

Загрузка ... Загрузка ...

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *