Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і акторская кампанія “Насупраць” запрашаюць на незвычайную тэатральна-дыскусійную сустрэчу ў “Пружанскім палацыку” – “Гаворым ці маўчым па-беларуску?” https://www.facebook.com/events/1218744358202894
Паводле перапісу насельніцтва, 54% жыхароў нашай краіны назвалі беларускую мову роднай, а 23% — сродкам зносінаў штодня. Гэта амаль кожны чацвёрты беларус. Але як часта чуваць мову на вуліцах Пружанаў ды іншых беларускіх гарадоў? Якое месца беларускай мовы ў вашым жыцці і грамадстве агулам? Пытанні, актуальныя і сёння.
Зразумець і адчуць праблему дапаможа напачатку сустрэчы ДАКУМЕНТАЛЬНЫ МОНАСПЕКТАКЛЬ “БІЛІНГВЫ” у выкананні Анатоля Баранніка.
“Білінгвы” — гэта гісторыя без грыму, без ацэнкі імараляў. У аснове пастаноўкі — інтэрв’ю розных людзей пра двухмоўе ў Беларусі. Меркаванні асобаў розных поглядаў, узростаў, прафесій і сацыяльных слаёў. Кожны маналог – разважанне на тэму“Хто ж я такі? Я між дзвюх моў. Хто я — тут і цяпер”.
А пасля за кавай ПАРАЗВАЖАЕМ РАЗАМ з:
— Дзянісам Фёдаравым (Брэст), рэжысёрам монаспекталя “Білінгвы”
— Анастасіяй Пілюгінай (Пружаны), стваральніцай суполкі “Беларускамоўная моладзь Пружан” у ВК
— Максімам Хлябцом (Брэст), вядоўцам курсаў “Мова Нанова”
— Антонам Талашко (Маларыта), стваральнікам майстэрні “Мой родны кут”
НАД ПЫТАННЯМІ:
— я між дзвюх моў, тут і цяпер
— гаворым ці маўчым па-беларуску
— як пачувацца гарманічна ў білінгвістычным асяродку
Маеце досвед пераходу з “языка” на “мову”, вагаецеся альбо лічыце гэта непатрэбным? Прыходзьце і падзяліцеся з намі.
ПРУЖАНЫ
Музей-сядзіба «ПРУЖАНСКІ ПАЛАЦЫК» (вул. Савецкая, 50)
Пачатак 19:00
УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Даведкі: +37529 727 30 97, razam@budzma.org, www.budzma.by