— Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, супрацоўнікамі аддзела на мінулым тыдні былі ўзбуджаны сем крымінальных спраў.
— Забойства — заўсёды трагедыя, але жахліва, калі гэта адбываецца паміж роднымі людзьмі. З чаго 29 лістапада разгарэлася сварка паміж бацькам і сынам, жыхарамі в.Манчыкі, яшчэ прадстаіць устанавіць следству. Але фінал ужо відавочны: сын узяўся за нож і нанёс бацьку некалькі ўдараў, ад якіх ён і памёр. Было ўстаноўлена, што абвінавачваемы ў забойстве нідзе не працаваў і знаходзіўся на ўліку ва ўрача-псіхіятра. Магчыма, гэта будзе ўлічана падчас расследавання крымінальнай справы па ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, санкцыі якой прадугледжваюць да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.