Воскресенье, 25 февраля 2018

Начало сезона охоты отложено на неопределенный срок

1 034

Камісіяй па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб пераносе сезона палявання на дзічыну. Звязана гэта са спякотай і небяспекай, якую яна стварае ў лесе і на тарфяніках. Аб пачатку палявання будзе аб’яўлена дадаткова.

У сувязі з пажаранебяспечнай абстаноўкай, якая склалася ў раёне (адзін выпадак загарання ўжо здарыўся ў Лыскаўскім лясніцтве, але дзякуючы аператыўным дзеянням работнікаў лясной аховы пажар удалося ліквідаваць з найменшымі затратамі), лясгас хадайнічаў перад райвыканкамам аб прыняцці рашэння наконт часовай забароны наведвання лясоў.
Запалка можа знішчыць дзесяткі гектараў лясных насаджэнняў, якія растуць стагоддзі. Успомні аб гэтым, перш чым чыркнуць ёй у лесе.
Дзмітрый КОЗЕЛ, галоўны ляснічы лясгаса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *