Пятница, 10 апреля 2020

На ошибках учимся? В Беловежской пуще приступили к повторному заболачиванию Дикого Никора

1 695

«Падмурак беларускай прыроды», «лёгкія» краіны, «еўрапейскія калодзежы» і, адначасова, «праклён прыроды»… Як толькі іх ні называлі — нашы беларускія балоты! Сапраўды, яны заўсёды былі  праблемай рэгіёна. З імі змагаліся, і апошнія паўстагоддзя  яны балансавалі на мяжы знікнення. Але сёння да людзей прыйшло разуменне, што ўнікальныя балотныя ландшафты патрабуюць аховы на самым высокім дзяржаўным узроўні. 

Адным з такіх крокаў па іх адраджэнню стала паўторнае забалочванне  Дзікага Нікара ў  Белавежскай пушчы, якое стартавала  28 лістапада.

torzhestvennyj-start-rabot-po-povtornomu-zabolachivaniyu-dikogo-nikora-v-belovezhskoj-pushhe_novyj-razmer

Але перш, чым  сімвалічна перарэзаць чырвоную стужку на ўскрайку балота, прадстаўнікі зацікаўленых бакоў, якія садзейнічалі рэалізацыі гэтага праекта, –  Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ДПУ НП «Белавежская пушча», Белавежскі нацыянальны парк (Польшча), Франкфурцкае заалагічнае таварыства (Германія), Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і іншыя  – сабраліся ў будынку Нікарскага лясніцтва  на прэс-канферэнцыю, каб адказаць на шэраг пытанняў, хвалюючых грамадскасць.

Вось некаторыя з іх.

—Колькі каштуе праект і ці існуюць новыя экалагічныя рызыкі?

– Кошт праекта, які рэалізуецца пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства, склаў амаль 75 тысяч еўра. Ён прадугледжваў некалькі этапаў. Навуковае абгрунтаванне і адабрэнне атрымаў ад супрацоўнікаў «Інстытута эксперыментальнай батанікі», якія ацанілі ўплыў запланаваных работ на прыродныя ўмовы, клімат. Далей быў распрацаваны інжынерны праект, які таксама прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу. Вядома, пэўныя рызыкі ёсць, але яны мінімальныя ў параўнанні з экалагічнай выгадай, – адказаў каардынатар прыродаахоўнага праекта Віктар Аляксандравіч Фянчук.

—А што здарылася з гэтым балотам, што яно трапіла пад пільную ўвагу навукоўцаў?

– Сёння мы пачынаем выпраўляць памылкі, зробленыя ў мінулым. У 1957 годзе ў пушчы была створана меліярацыйная сістэма. Значную частку балот (каля 20 000 га)  асушылі адкрытай сеткай каналаў.

Але чакаемага эфекту  для сельскай гаспадаркі гэта не прынесла. Наадварот: была парушана экалагічная раўнавага, праз пэўны час  пачалі высыхаць лясы, на некаторых участках цалкам выпрацаваўся торф, узровень грунтовых вод знізіўся да 1,5 метра. Вялікая шкода нанесена елкам, асабліва ў зоне балота Дзікі Нікар. Пакутуюць дубы, ясені. Аднаўляючы патрэбны ўзровень вады, мы даем магчымасць замацавацца тут знікаючым вільгацелюбівым відам  чырванакніжных раслін, – растлумачыў генеральны дырэктар Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы НП «Белавежская пушча» Аляксандр Васільевіч Буры.

generalnyj-direktor-gpu-nacionalnyj-park-belovezhskaya-pushha-aleksandr-buryj-aleksandr-bury_novyj-razmer

– Пад пагрозу знікнення трапілі такія птушкі, як вяртлявая чаротаўка, кулік, дупель. Ёсць шанцы, што праз некалькі гадоў пасля паўторнага забалочвання птушкі вернуцца на гэтую тэрыторыю, і разбураная экасістэма будзе адноўлена. Але, як бачыце, шлях аказаўся доўгім і няпростым. Да практычнай рэалізацыі ідэі прыступілі пасля ўключэння часткі асушанага балота ў межы НП «Белавежская пушча», – дадаў дырэктар ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» А.Я. Вінчэўскі.

—Як выглядае сам тэхналагічны працэс забалочвання?

– Падобныя работы па забалочванні мы ўжо праводзілі на балоце Дзікое: усталёўвалі плаціны з дрэва. Сёння стаіць задача з мінімальнымі выдаткамі падняць узровень падземных водаў да паверхні. Будзе будавацца насыпная плаціна – з зямлі або торфу (прычым торф больш эфектыўны для ўтрымання вады). І потым, па меры стабілізацыі, яна будзе ўмацоўвацца пасевам травы, каб абараніць ад размыцця. Работы стартавалі ў канцы лістапада і завершацца праз некалькі месяцаў, каб вясной «дамбы» маглі затрымаць паводку. Усяго запланавана будаўніцтва 112  земляных перамычак, – адказаў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Пружанскае ПМС» А.А.Шахновіч.

—Якую плошчу плануецца забалоціць?

– Агульная плошча асушанага балота — больш за 7 тыс. га. Для паўторнага забалочвання абраны ўчастак плошчай 1,163 га, які знаходзіцца ў межах Нацпарка і пры гэтым  аказвае ўплыў на вялізныя плошчы Белавежскай пушчы. Вяртанне Дзікага Нікара да прыроднага стану дазволіць захаваць больш за 7 млрд. кубічных метраў запасаў прэснай вады, з‘эканоміць балотам каля 500 млн. тон вугляроду і забяспечыць выдзяленне ў атмасферу 630 тысяч тон кіслароду. Будзе развівацца экалагічны турызм, арыентаваны на рэкрэацыйны патэнцыял беларускіх балот і, што таксама  важна, рэзка знізіцца пажаранебяспечны ўзровень балотных участкаў. Гэты праект будзе мець вялікі прыродаахоўны і транснацыянальны эфект: аздаровіць лясы і ў польскай частцы пушчы, – сказаў на заканчэнне намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Ігар Міхайлавіч Качаноўскі  і дадаў, што аб’ём работ па аднаўленні асушаных тарфянікаў будзе з кожным годам павялічвацца.

zamestitel-ministra-prirodnyx-resursov-i-oxrany-okruzhayushhej-sredy-respubliki-belarus-igor-kachanovskij-igor-kachanovskii_novyj-razmer

za-spinami-pochetnyx-gostej-nachalis-raboty-po-vosstanovleniyu-gidrologicheskogo-rezhima-narushennogo-bolota-dikij-nikor_novyj-razmer

k-novomu-godu-na-dikom-nikore-poyavyatsya-112-plotin-kotorye-uderzhat-vodu-i-vosstanovyat-ekosistemu_novyj-razmer

_mg_6777_novyj-razmer

_mg_6706_novyj-razmer

_mg_6821_novyj-razmer

Падрыхтавала Алена ЗЯЛЕВІЧ

Фота з архіву ГА «АПБ»

 

Один комментарий

  • дзед Талаш

    Нужно вообще все осушенные болота восстановить — будет где спрятаться на случай очередной русской экспансии!))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *