Четверг, 28 марта 2024

В Пружанах в десятый раз прошла выставка голубей

990

На мінулых выхадных дысказала Палаца культуры пераўтварылася ў выставачны салон. Аснову жывой экспазіцыі склалі галубы.20161126_2813

Варта адзначыць, такое мерапрыемства праходзіць у Пружанах не першы раз і традыцыйна пачынаецца з выпускання галубоў. Але сёлета не абышлося без адметнасцяў. Так, адной з іх  стала тое, што, па суседству з галубамі размясціліся іншыя дэкаратыўныя птушкі і жывёлы.20161126_2741

Чарговая выстава аказалася юбілейнай: у дзясяты раз пружанцам прадаставілі магчымасць не проста бясплатна пазнаёміцца з разнастайнасцю галубінага свету, але на гэты раз убачыць яшчэ і рэдкія пароды трусоў, палюбавацца экзатычнымі рознакаляровымі качкамі — мандарынкамі і каралінкамі, сфатаграфавацца каля чучалаў паўліна і дэкаратыўных фазанаў.20161126_269120161126_269820161126_2786

Чарговая выстава сабрала рэкордную для Пружан колькасць аматараў экзотаў: удзел прымалі больш 20 чалавек. Хаця дзесяць гадоў таму ўсё пачыналася з некалькіх клетак з птушкамі, якіх размясцілі ў заамагазіне невялічкай плошчы ўсяго два мясцовыя галубаводы Сяргей Буза і Алег Чарнагалаў.20161126_2773

Але сёлета пад купалам дысказалы суседнічалі каля пяці дзясяткаў парод галубоў розных масцей. Практычна ніводную з тых птушак вы не сустрэнеце на гарадскіх вуліцах: галубаводы з Пружан, Шарашова, Лінова, Брэста і Навагрудка прадставілі даволі рэдкія пароды — англійскіх тыплераў, агаранаў, кітайскіх чаек, архангельскіх снегіроў, паўлінаў, польскую рысь, трубачоў барабаншчыкаў, капуцынаў, кучаравых венгерскіх, ржэўскіх стужкавых, гумбінскіх белагаловых…20161126_2858 20161126_2854

Цэлую кампазіцыю: дэкаратыўных курэй, перапялоў, трусоў і качак — прадставіў Эдуард Міцкевіч. Дарэчы, у Брэсце ў мужчыны цэлая ферма экзотаў, ёсць нават паўліны. Пёры апошніх карысталіся асаблівай папулярнасцю ў маленькіх наведвальнікаў выставы. Побач дэманстравалі  трусоў пароды французскі баран Анастасія і Аляксандр Ціхановічы з Ляхоў. Увогуле, як прызналіся яны, у невялікай гаспадарцы, якую завялі тры гады таму, налічваецца каля сарака трусоў такіх парод, як стракаты немец, бельгійскі велікан, вялікае светлае серабро.20161126_2845 20161126_2830 20161126_2828 20161126_2795 20161126_2776 20161126_2782 20161126_2704 20161126_2703

Новы статус — не проста выстава, але і кірмаш — даваў магчымасць наведвальнікам, якія зацікавіліся жывымі экспанатамі, набыць парачку экзотаў і ўступіць у рады галубаводаў ці  трусаводаў. Для непасрэдных удзельнікаў мерапрыемства гэта была магчымасць завесці новыя знаёмствы, абмяняцца птушкамі і проста пагутарыць з такімі ж энтузіястамі. Напрыклад, самы малады ўдзельнік выставы Дзяніс Сасім з Навагрудка першы раз удзельнічаў у падобным мерапрыемстве. Валерый Астраханцаў з Лінова прывёз у нашу мясцовасць рэдкую пароду ўзбекскіх байцовых галубоў. Удзел у выставе другі раз прымаюць 78-гадовы Васіль Фунт і 70-гадовы Уладзімір Шырма: пружанскія пенсіянеры яшчэ маленькімі хлапчукамі ўлюбіліся ў гэтую птушку. «Голуб — Божая птушка», — гавораць мужчыны і шчыра здзіўляюцца, як можна не захапіцца яе прыгажосцю. Калекцыю пружанца Сяргея Гародніка называюць самай разнастайнай: галубятні мужчыны на Брэстчыне знойдзецца мала роўных па колькасці парод. Вось ужо колькі гадоў не адмаўляецца ад свайго дзіцячага захаплення і Сяргей Буза — арганізатар выставы, уладальнік самай тытулаванай калекцыі галубоў.20161126_2763 20161126_2732 20161126_2722 20161126_2718 20161126_2751

Падчас закрыцця выставы ўсе яе ўдзельнікі атрымалі граматы і памятныя падарункі.

Цікавыя факты

*Птушкай міру сталі называць галубоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, калі Пабла Пікаса намаляваў белага голуба з аліўкавай галінкай у дзюбе. Але гэты сімвал мастак «падгледзеў» у Бібліі. Менавіта галубка прынёсла Ною галінку масліны ў знак таго, што вада пасля патопу сышла.

* Галубоў разводзяць дзеля дэкаратыўных альбо спартыўных мэт. Але ёсць спецыяльныя пароды, такія як штрасэр, мадэнскі, кінг і іншыя, якіх ужываюць у ежу ў некаторых краінах. Мяса маладых галубоў цэніцца больш за ўсё.

* Голуб — птушка вынослівая і вельмі моцная, за што яе і цанілі ў часы галубінай пошты. Галубы могуць развіваць хуткасць да 140 кіламетраў у гадзіну і пралятаць адлегласць да 3000 кіламетраў. Дзякуючы хуткасці птушкі і быў створаны від спорту — спаборніцтвы паштовых галубоў. Раз у два гады ладзяцца нават алімпіяды і конкурсы для гэтых птушак.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *