Среда, 2 декабря 2020

Пружанцам апладзіравалі расіяне і дагестанцы

2 267

З перамогай вярнуліся вучні Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы з ІV Міжнароднага каляднага конкурсу—фестывалю дзіцяча-юнацкай творчасці “Мы – разам”. Фестываль праходзіў у розных намінацыях 9-11 студзеня ў г.Брэсце.
Мэтай такога свята мастацтва з’яўляецца выяўленне і развіццё творчых здольнасцей у дзяцей і моладзі, наладжванне сувязяў паміж краінамі, развіццё культуры зносін, абмен творчым вопытам.
Сёлета журы фестывалю “Мы – разам” адзначыла ўзросшы выканаўчы ўзровень удзельнікаў конкурсу. Варта адзначыць, што з года ў год колькасць удзельнікаў павялічваецца. На фестывалі 2010 года была прадстаўлена творчасць дзяцей і моладзі з Расіі, Татарстана, Дагестана, многіх гарадоў нашай краіны. Дарэчы, ёсць у Расіі такі город Бутурлиновка. Асабліва прыемна, што ўсе ўдзельнікі фестывалю ад нашай школы былі прызнаны яго пераможцамі.
Юныя пружанцы атрымалі адразу тры дыплома лаўрэатаў. Першыя месцы занялі Узорны дзіцячы хор “Світанак” (кіраўнік Ірына Буланькова) і вучаніца школы Аксана Вярэніч у намінацыі “вакальная творчасць”, другое месца было прысуджана Узорнаму дзіцячаму аркестру рускіх народных інструментаў “Скоморошина”, кіруе якім Людміла Граб. Удзельнікі выконвалі па тры музычныя творы. Напрыклад, спевакі са “Світанку” і на фестывалі засталіся вернымі сабе, прысвяціўшы адзін з нумароў духоўнай тэматыцы. А наша салістка Аксана Вярэніч, якая любіць выконваць народныя песні, уразіла публіку і сваімі вакальнымі дадзенымі, і артыстызмам.
Фестываль прынёс шмат прыемных уражанняў і яго ўдзельнікам, і арганізатарам. Творчасць пружанскіх дзяцей высока ацаніла патрабавальнае журы. Удзельнікі ж знайшлі шмат новых сяброў. І як казалі, хацелі б трапіць на фестываль яшчэ.
Інэса Галаўніцкая, намеснік дырэктара ДШМ.

  • xmapa

    А ВІА ў «музыкалке» няма!
    Нічога, зато ў нас-лабае бацюшка!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • никто

    на чым? на басухе чы ударных? ))) хайерам трасе чы барадой?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • не я

    у нас в музыкалке лучший оркестр

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • никто

    а кто рейтинг оркестров составлял?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sve.

    Наш оркестр сам по себе лучший уже много лет подряд. Еще с тех времен, когда я училась в муз.школе. Для этого рейтинг составлять не надо. Рейтинг и классика — понятия несовместимые.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • не я

    я полностью согласна

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Дед Пихто

    Ну, вот, и ладушки! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *