Четверг, 20 сентября 2018

Строительство объездной дороги вдоль Беловежской пущи выведет наш район на новый экономический уровень

2 287

У райвыканкаме адбылося рабочае пасяджэнне штаба па будаўніцтву аб’язной аўтадарогіўздоўж Белавежскай пушчы па тэрыторыі Брэсцкай вобласці і Пружанскага раёна ў тым ліку. У ім удзельнічалі кіраўнікі 20 прадпрыемстваў і арганізацый, якія задзейнічаны ў гэтай справе. Вёў пасяджэнне намеснік міністра транспарту і камунікацый, дырэктар дэпартамента «Белаўтадар» А.М.Лыцін. Пасля нарады намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук адказаў на пытанні карэспандэнта.

— Сяргей Міхайлавіч, як стала зразумела, праект новай трасы ўздоўж Белавежскай пушчы ўжо канчаткова зацверджаны. Больш таго, пачалася актыўная падрыхтоўка да будаўніцтва — высечка і вываз драўніны, падсыпка гравіем і г.д. Расскажыце, што будзе ўяўляць сабой аб’язная дарога.
— Гэта дарога шырынёй у 10 метраў зямельнага і 9 метраў асфальтабетоннага пакрыцця, таксама ёсць гидроизол хпп. Яна акружыць Белавежскую пушчу па перыметру межаў беларускай часткі запаведніка, размешчанага на тэрыторыі Камянецкага, Пружанскага і Свіслацкага раёнаў. Пачнецца траса на беларуска-польскай мяжы ў Камянецкім раёне, пройдзе міма в.Дзмітравічы (Камянецкага раёна), выйдзе на дарогу Брэст-Нацыянальны парк, абміне райцэнтр Камянец і зноў выйдзе на існуючую дарогу Высокае-Камянец-Кобрын, абагне г.п.Шарашова, выйдзе на дарогу Пружаны-граніца Рэспублікі Польшча. Затым працягнецца міма вёсак Роўбіцк, Сухопаль, каб злучыцца з дарогай Свіслач-Поразава-Пружаны, пройдзе па лясным масіве ў абход вёсак Котра, Кушлі, Труханавічы, Гута праз Лыскава на вёску Груск і да адміністрацыйнай граніцы Гродзенскай вобласці i горада Вороново. Кончатковым пунктам Белавежскага маршрута з’явіцца Свіслач.
— Працягласць дарогі, як ужо было адзначана на пасяджэнні, 185 кіламетраў?
— Так. І каля 150 з іх пройдзе па тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Траса складаная: з максімальным выкарыстаннем існуючых дарог мясцовага і рэспубліканскага значэння і ўчасткамі, якія пракладваюцца праз лясы, балоты, нізіны, палі. Тут аўтадарога будуецца «з нуля». На працягу ўсёй трасы патрэбна будзе пабудаваць шэсць мастоў.
— Кіраўніцтва праектных арганізацый РУП «Белгіпрадар», УКП «Брэстдарпраект», дарожных арганізацый РУП «Брэстаўтадар» і КУП «Брэстаблдарбуд», якім даручана будаўніцтва брэсцкага ўчастка трасы, таксама прысутнічалі на пасяджэнні.
—  А як жа! Яны, калі можна так сказаць, галоўныя героі. Гэта на іх адказнасці будаўніцтва, рэканструкцыя і рамонт участкаў аўтамабільных дарог, уключаных у склад трасы, распрацоўка, экспертыза і зацвярджэнне праектна-каштарыснай дакументацыі з абавязковым вытрымліваннем патрабаванняў інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і рэжыму ахоўваемай зоны Нацыянальнага парку…
— І дарожнікаў Мінскага ДБТ-5, Брэсцкага ДБТ-4, Рагачоўскага ДБУ-1, Гродзенскага ДБТ-6, Магілёўскага ДБТ-3?
— Так, гэтую дарогу нездарма назвалі беларускім БАМам. У яе будаўніцтве задзейнічаны буйнейшыя дарожныя трэсты, калі можна так сказаць, зубры дарожнай будоўлі. Брэсцкая частка дарогі падзелена на восем участкаў, на кожным з якіх працуе свой генеральны падрадчык. На цяперашнім этапе дарожнікі прыступілі да насыпкі дарожнага палатна, завяршаюцца работы па валцы лесу…
— Сяргей Міхайлавіч, што павінна даць аб’язная дарога нашай рэспубліцы, вобласці і, у прыватнасці, Пружанскаму раёну?
— Падняць на новы ўзровень наш сацыяльна-эканамічны і турыстычны статус. Менавіта дзеля гэтага і будуецца аўтадарога. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2010 года аб стварэнні аўтадарожнага абходу тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» будзе не толькі будавацца дарога, але і стварацца турыстычная інфраструктура на ёй — з аб’ектамі камфортнага адпачынку, адкрывацца новыя пункты грамадскага харчавання і прыдарожнага сервісу. Безумоўна, у нас ёсць што паказаць і чым пахваліцца як сваім землякам-беларусам, так і замежным турыстам…
— На пасяджэнні штаба было адзначана, што хутка ў Пружанскі раён, каб азнаёміцца са станам спраў на будаўніцтве аўтадарогі, прыляціць Прэзідэнт.
— Запланаванае будаўніцтва знаходзіцца на кантролі кіраўніка дзяржавы. Гэта яшчэ раз сведчыць і аб яе значнасці, і аб тым, што ўвесь комплекс работ, безумоўна, будзе выкананы якасна і ў канкрэтна вызначаны тэрмін.
Гутарыла Ганна Хадаровіч.

НА ЗДЫМКУ: участак  аб‘язной дарогі непадалёку ад вёскі Клятное з вышыні птушынага палёту.
Фота Аляксандра МЕЛЕША.

2 комментариев

  • gospodin

    Грандиозно!Уже сейчас производит впечатление.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Semen

    Вот только Пружаны утратят свою значимость в качестве транспортного автомобильного узелка. Просто остануться в стороне. Для Пружан это тоже выходит как объездная дорога.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *