Четверг, 24 мая 2018

60 вераснёўскіх лінеек, 60 развітальных званкоў: СШ № 4 адзначыла свой юбілей

881

Гэта не мая школа, я вучылася зусім у іншых мясцінах… Але гэта школа многіх вядомых педагогаў і праслаўленых выпускнікоў, таму абмінуць увагай яе юбілей не змагла. І, прызнаюся, крануў ён мяне да глыбіні душы. Уся характэрная для падобных святаў «мішура» — сэрцайкі з пажаданнямі, паветраныя шарыкі, каляровыя стужачкі, фанфары — адышла на задні план. Галоўнымі тут сталі асаблівыя людзі, адзначаныя глыбокімі маршчынамі на тварах і скупымі слязінкамі ў вачах… Яе былыя педагогі. Яе першыя вучні.

img_7235-kopiya_novyj-razmer

Шэсцьдзясят гадоў мінула.  Для сусветнай гісторыі гэта ўсяго толькі кароткае імгненне, для школы – цэлае жыццё, шэсць поўных выпускаў.  Падобны юбілей, як трапна адзначылі вядучыя свята (у той вечар у іх ролі выступілі цяперашнія настаўнікі школы), – важны гістарычны рубеж, які дае магчымасць ацаніць пройдзены шлях, успомніць добрым словам тых, хто прысвяціў сваё жыццё, свой педагагічны талент роднай школе.

img_7239-kopiya_novyj-razmer

img_7243-kopiya_novyj-razmer

img_7246-kopiya_novyj-razmer

img_7249-kopiya_novyj-razmer

img_7259-kopiya_novyj-razmer

img_7264-kopiya_novyj-razmer

img_7269-kopiya_novyj-razmer

І ўспомнілі пра тое, як усё пачыналася…

У школу-інтэрнат прыйшлі дзеці, пазбаўленыя цяпла і дзяцінства, з душамі, разбітымі на часткі, з вачыма, перапоўненымі горам. Бацькі і маці многіх з іх не вярнуліся з фронту ці проста заўчасна пайшлі з жыцця. І школа паклапацілася і аб гэтых сіротах, і аб тых дзецях, чыім бацькам было не пад сілу падняць вялікую сям’ю ў цяжкія пасляваенныя гады, – яна стала для іх домам.

Для таго, каб дзеткі не ведалі ні ў чым патрэбы, настаўнікам і выхавацелям пад чулым клапатлівым кіраўніцтвам першага дырэктара Васіля Максімавіча Зелянкевіча кім толькі ні даводзілася працаваць! Будаўнікамі і садоўнікамі, паляводамі і жывёлаводамі. Фронт працы быў велізарны: участак зямлі ў 14 гектараў, свінаферма і птушкаферма, майстэрні па дрэва- і металаапрацоўцы, швейнай справе, вялікія кветнікі. За вывядзенне і вырошчванне новых сартоў раслін школа нават атрымлівала прызы і ўзнагароды на ВДНХ (заўважу, што гэтыя традыцыі яна захоўвае і зараз: у сезон цвіцення яе клумбы вылучаюцца на фоне астатніх у горадзе). Вялікую падтрымку аказвалі дарослым і старшакласнікі. Атрыманыя працоўныя навыкі дапамаглі ім у далейшым жыцці.

У гэты вечар успаміналі пайменна ўсіх дырэктараў, настаўнікаў і выхавацеляў. А гэта цэлае сузор’е прафе-сіяналаў: Эльвіра Васільеўна Зелянкевіч, Мікалай Мацвеевіч Казловіч, Ала Георгіеўна Федарук, Алена Уладзіміраўна Ходар, Яўгенія Пятроўна Раманава, Расціслаў Іванавіч Вашкевіч, Уладзімір Яфімавіч Цубер, Марыя Васільеўна Плеска і многія-многія іншыя. Не забылі нікога, дзякавалі ўсяму персаналу.

Шмат цёплых слоў у адрас сваіх папярэднікаў сказаў былы дырэктар І.Ю.Здановіч, які перавярнуў заключную старонку гісторыі інтэрната і першую старонку сярэдняй школы №4:

– Шмат клопату і нерваў патрабавала арганізацыя дзейнасці новай школы: набор вучняў, уладкаванне на працу работнікаў былой школы, аб‘яднанне вучнёўскіх калектываў, — сказаў ён. —Зразумела, нам аддавалі найперш слабапаспяваючых і, так званых, “цяжкіх”, таму клопату было шмат. Але мною заўсёды кіраваў адзіны прынцып у працы: навучыць дзяцей быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны. Хацелася, каб яны ведалі гісторыю краіны, яе культуру, а таксама родную мову.

img_7272-kopiya_novyj-razmer

img_7277-kopiya_novyj-razmer

img_7279-kopiya_novyj-razmer

Услед за Іванам Юльянавічам выступаў М.А.Шарашовец, які прыняў кіраўніцтва ў 1986 годзе:

– Мы правялі шырокую кампанію па знешняй і ўнутранай эстэтызацыі школы. Былі цалкам перааформлены ўсе вучэбныя класы, набыта новая мэбля. Але пасля распаду СССР сітуацыя крута змянілася. Тым не менш, правялі капітальны рамонт корпуса №2. Ужо тады ўзнікла думка стварыць у гэтым корпусе ліцэй. Рабіць гэта было складана, у выніку атрымаўся гібрыд: «Сярэдняя школа №4 з ліцэйскімі класамі». Аднак галоўная задача – даць магчымасць здольным вучням з аддаленых вёсак атрымаць годныя веды – на той час была вырашана, –  падагульніў свае ўспаміны Мікалай Антонавіч.

Сапраўды, школа жыла цікавым жыццём нават у самыя цяжкія часы, прыкладаючы ўсе намаганні, каб не проста выжываць, але і развівацца далей. І яны, яе славутыя выпускнікі, такія, як вядомы маскоўскі навуковец-фізік Іван Токар, санкт-пецярбургскі навуковец-геолаг Яўген Сушко, сябра беларускага  Саюза пісьменнікаў  Антаніна Хатэнка, віцэ-чэмпіён СССР па шашках Уладзімір Селех, урач крамлёўскай бальніцы Яўген Мяньшоў і многія іншыя ўрачы і педагогі, інжынеры і будаўнікі, юрысты і эканамісты – ніколі не забывалі гэтых сцен.

– А як гэта можна забыць? Школа дапамагла нам вельмі хутка адаптавацца і згуртавацца. Забяспечыла нас, галодных і басаногіх, усім неабходным. Я ж з мамай жыў у зямлянцы, ёй даводзілася цяжка працаваць на заводзе, ды яшчэ і ў начныя змены. Пакідаць мяне аднаго яна не магла, таму і прывезла ў інтэрнат. І я ўдзячны ўсім, хто на доўгі час замяніў мне яе, – падкрэсліў першы выпускнік школы Анатоль Казакевіч, які выступіў ад імя ўсіх былых вучняў, і  расчуліў да слёз усю залу.

img_7300_novyj-razmer

Цяперашні дырэктар школы Юрый Андрэевіч Яльцоў пакланіўся ў ногі сваім папярэднікам і паабяцаў захоўваць і памнажаць традыцыі, закладзеныя імі ў школе. А пасля запрасіў на сцэну для ўрачыстага ўзнагароджання з нагоды юбілею лепшых настаўнікаў, падкрэсліўшы, што з такім калектывам, дружным і згуртаваным, як бы цяжка ні было, можна горы звярнуць.

img_7281-kopiya_novyj-razmer

img_7284_novyj-razmer

img_7285_novyj-razmer

img_7286_novyj-razmer

img_7288_novyj-razmer

img_7289_novyj-razmer

img_7291_novyj-razmer

img_7295_novyj-razmer

img_7309_novyj-razmer

Так, сярэдняй школе № 4 ёсць чым ганарыцца: за ўсе гэтыя гады яна дала пуцёўку ў жыццё тысячам юнакоў і дзяўчат. Усе яны ўжо сталі часткай яе гісторыі і назаўсёды застануцца у яе памяці хлопчыкамі-гарэзамі і дзяўчынкамі з банцікамі ў косках.

img_7297_novyj-razmer

img_7298_novyj-razmer

img_7308_novyj-razmer

img_7313_novyj-razmer

img_7314_novyj-razmer

img_7317_novyj-razmer

img_7320_novyj-razmer

img_7322_novyj-razmer

img_7325_novyj-razmer

img_7327_novyj-razmer

img_7329_novyj-razmer

img_7330_novyj-razmer

img_7339_novyj-razmer

img_7340_novyj-razmer

Гэта казка без канца. Кожны год будуць прыходзіць новыя і новыя вучні, і ўсіх іх будуць сустракаць ужо стаўшыя своеасаблівым сімвалам школы кветкі амарыліса, якія стаяць на кожным акне.

Алена Зялевіч,

фота аўтара і М.М.Бегера

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *