Вторник, 22 мая 2018

Новости 102

410

102

  • 15 лістапада ў РАУС звярнуўся гараджанін, у якога папярэдняй ноччу з двара знік аўтамабіль «ВАЗ». Машына была знойдзена на аўтадарозе Слонім-Высокае амаль поўнасцю спаленая. Пакуль міліцыянеры ўстанаўліваюць асобу ўгоншчыка.
  • Як правіла, дамы, што выкарыстоўваюцца пад дачы,  прывабліваюць злодзеяў у міжсезонны перыяд, калі гаспадары ад’язджаюць: менавіта восенню і зімой рэгіструецца павелічэнне колькасці падобных хатніх крадзяжоў. Але непрыемны сюрпрыз чакаў нідзе не працуючага раней судзімага жыхара горада, які вырашыў 16 лістапада абрабаваць дом у Пружанах, што належыць жыхарцы Расіі. Аб устаноўленай там сігналізацыі ён не ведаў, прабраўся ў дом праз акно з дапамогай загадзя падрыхтаванага інструмента — і вельмі здзівіўся хуткаму прыезду групы затрымання. Для далейшых разбіральніцтваў міліцыянеры аховы выклікалі следча-аператыўную групу  РАУС.
  • 18 лістапада ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні раней асуджанага і адбываючага пакаранне жыхара Зэльвенскага раёна. Мужчына прыйшоў у праваахоўныя органы з павіннай і паведаміў, што гэта ён абрабаваў дом у в.Куляны, адкуль забраў прадукты харчавання і спіртное на суму 45 рублёў.
  • У той жа дзень па заяве жыхара г.Брэста была ўзбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу спіртнога з яго дома ў в.Сланімцы. Асоба злодзея пакуль устанаўліваецца.
  • Па дапамогу да міліцыянераў звярнулася і жыхарка г.Брэста, у якой з дома ў в.Гарадняны зніклі спіртныя напоі на суму 20 рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *