Суббота, 20 января 2018

Работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу адзначылі сваё прафесійнае свята

560

Урачыста і шматлюдна было ў мінулую пятніцу ў Палацы культуры. Работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу сабраліся тут, каб адзначыць сваё прафесійнае свята.

Адразу варта адзначыць, што гэта было своеасаблівае папярэдняе падвядзенне вынікаў бягучага года. Аднак ужо ўпэўнена можна гаварыць пра пэўныя дасягненні ў рабоце, тэндэнцыі развіцця сельскай эканомікі. Вось чаму пасля ўручэння сімвалічнага каравая ўраджаю 2016 года старшыні райвыканкама, Міхаіл Мікалаевіч Крэйдзіч адразу падкрэсліў высокі прафесіяналізм вясковых працаўнікоў і іх працоўныя поспехі. Найперш – гэта лідарства нашага раёна ў вобласці па валавым зборы збожжа, а таксама алейнага насення рапсу, бульбы, цукровых буракоў, ільнотрасты.

20161118_1233

Па выніках работы за дзесяць месяцаў сёлетняга года, — сказаў кіраўнік раёна, — сельскагаспадарчыя арганізацыі Пружаншчыны атрымалі каля 11% валавога аб‘ёму сельгаспрадукцыі Брэстчыны.  Як вынік, па ўзроўні заработнай платы працаўнікі сельскагаспадарчай галіны раёна аказаліся на другім месцы ў вобласці.

Старшыня райвыканкама падзякаваў віноўнікам урачыстасці за іх шчырую працу, дзякуючы якой Пружанскі раён нярэдка займае лідзіруючыя пазіцыі як на абласным, так і на рэспубліканскім узроўнях.

20161118_1262

20161118_1307

20161118_1649

20161118_1519

20161118_1495

20161118_1670

А затым пачалася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Мяркуючы па адзначаных за сваё старанне на палетках і фермах працаўнікам, іх колькасць была рэкорднай. За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці збожжа і найбольшай прадукцыйнасці збожжавых культур першае месца было прысуджана ААТ “Агра-Калядзічы” (дырэктар П.С.Якімавец), другое – ААТ “Мурава” (дырэктар П.М.Білецкі), трэцяе – ААТ “Жураўлінае” (дырэктар М.М.Грышкевіч).

Таксама былі названы пераможцы раённага спаборніцтва сярод галоўных аграномаў і галоўных інжынераў. Гэта – Л.У.Чарняк (галоўны аграном ААТ “Агра-Калядзічы”) і  В.І.Найбіч (галоўны інжынер ААТ “Эксперыментальная база “Белавусаўшчына”).

Сярод экіпажаў камбайнераў пераможцамі сталі: В.М.Аліфірук і М.К.Даўгун (ААТ “Агра-Калядзічы) – 1 месца, Э.М. Шапавал і А.В.Мініч (ААТ “Ружаны-Агра”) — 2 месца, сын і бацька Дзерачэі (ААТ “Ружаны-Агра”) – 3 месца. Сярод маладзёжных экіпажаў пераможцамі  адпаведна назвалі В.М.Імховіка і А.У.Басака (ААТ “Агра-Калядзічы), В.В.Кульбу і П.В.Кульбу (ААТ “Ружаны-Агра”), В.У.Сахарука і Д.М.Кабака (ААТ “Жураўлінае”).

У раённым спаборніцтве сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў перамогу   размеркавалі паміж сабой работнікі ААТ “Жураўлінае”  Ю.Ю.Салоха, П.І.Краўчук, А.А.Жарыкаў.  А сярод маладых вадзіцеляў у лідарах аказаліся А.Ф.Бялеста (ААТ “Жураўлінае”), і працаўнікі ААТ “Ружаны-Агра” — А.А.Баран і Д.М.Строк.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі і пераможцы раённага спаборніцтва сярод звёнаў аператараў зернесушыльных установак з ААТ “Ружаны-Агра”, “Вялікасельскае Агра” і “Жураўлінае.

Не менш цёплых слоў прагучала і ў адрас пераможцаў за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія забяспечылі найвышэйшыя тэмпы росту аб’ёмаў нарыхтоўкі  травяных кармоў высокай якасці: адкрытых акцыянерных таварыстваў  “Мурава”, “Агра-Калядзічы”, “Ружаны-Агра”.

Не былі абдзелены ўвагай і пераможцы  сярод  экіпажаў кормаўборачных камбайнаў. Прызавыя месцы размеркавалі паміж сабой  А.В.Сямашка (ААТ “Вялікасельскае Агра”), А.А.Цюкін і А.І.Чыбук з ААТ “Айчына”. А сярод вадзіцеляў, якія ажыццяўлялі перавозку травяных кармоў, за першае месца быў узнагароджаны М.М.Тарасевіч з “Жураўлінага”, за другое – Ю.А.Калбасаў з райаграсэрвісу і А.І.Хоміч з “Жураўлінага”, трэція месцы размеркавалі паміж сабой М.Ю.Панасевіч (ААТ “Айчына”), А.П.Пашко (ААТ “Жураўлінае”) і Л.А.Літвіновіч (ААТ “Айчына”). Разам з дыпломамі ўсе гэтыя людзі за сваю самаадданую працу атрымалі грашовыя прэміі.

Да прафесійнага свята былі падведзены і вынікі абласнога спаборніцтва. За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці цукровых буракоў Пружанскі раён заняў трэцяе месца ў вобласці. Такое ж месца было прысуджана нашаму раёну і за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці насення шматгадовых траў. Па выніках гэтых спаборніцтваў  Граматай абласнога выканаўчага камітэта за першае месца было ўзнагароджана ААТ “Агра-Калядзічы”.

Грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прымаў дырэктар ААТ “Вялікасельскае Агра” В.Л.Севасцьянчык, а Падзячнае пісьмо Міністэрства – дырэктар ААТ “Ружаны-Агра” А.М.Бурдук. Асобна граматай Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама быў  адзначаны трактарыст-машыніст ААТ “Шані-аграпрадукт” А.А.Макарук.

Цэлая група пружанскіх працаўнікоў была ўзнагароджана па выніках абласнога спаборніцтва на ўборцы цукровых буракоў, бульбы і нарыхтоўцы кармоў. Заслужаныя ўзнагароды прымалі камбайнеры кормаўборачных камбайнаў: С.С.Сахарук (ААТ “Жураўлінае”) – 1 месца, М.С.Шышко і А.М.Баран (ААТ “Жураўлінае”), П.А.Шырма (ААТ “Вялікасельскае Агра”) – 2 месца, М.М.Тамашук (ААТ “Агра-Калядзічы”) і С.П. Струк (ААТ “Ружаны-Агра”) – 3 месца. Сярод вадзіцеляў на адвозцы кармоў за першае месца ўшаноўвалі В.В.Рыпінскага, а за трэцяе – Я.М.Люкевіча  з ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс”. Падзячным пісьмом абласнога выканаўчага камітэта была ўзнагароджана аграном ААТ “Агра-Калядзічы” С.У.Мязга.

Не застаўся ў баку ад значнай падзеі ў жыцці сельскіх працаўнікоў абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Падзячнае пісьмо камітэта было ўручана трактарысту-машыністу ААТ “Вялікасельскае Агра” М.У.Біруку, а юбілейнымі медалямі “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” ўзнагароджаны дырэктар ААТ “Жураўлінае” М.М.Грышкевіч і галоўны бухгалтар ААТ “Пружанскі льнозавод” В.К.Ляўчук.

Граматы абласнога Савета дэпутатаў на цырымоніі ўшанавання прымалі аператар па штучным асемяненні жывёл ААТ “Вялікасельскае Агра” А.В.Шыбут і інжынер па метралогіі ААТ “Пружанскі малочны камбінат” У.К.Ярамчук.

Асобныя словы ўдзячнасці за працу былі адрасаваны Ганароваму  грама-дзяніну Пружанскага раёна В.І.Сароку, які ў той дзень адзначаў свой юбілей. Легендарнага старшыню калгаса з в.Шані, які прысвяціў сельскай гаспадарцы звыш сарака гадоў свайго жыцця і працоўныя заслугі якога адзначыла дзяржава ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам Айчыны  3 ступені, зала сустракала авацыямі.

Здавалася, бясконцай чарадой падымаліся на святочную сцэну для ўшанавання лепшыя працаўнікі, якім уручалі ўзнагароды старшыня раённага выканаўчага камітэта М.М. Крэйдзіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.Х.Лапыка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу І.І.Ярома.  Ігэтыя кіраўнікі, і госці – намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў, начальнік галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка РБ па Брэсцкай вобласці І.І.Пацоўскі і начальнік упраўлення гандлю і  паслуг аблвыканкама В.Ф.Мацкевіч, не шкадавалі цёплых слоў у адрас тых, хто сваёй нястомнай працай забяспечвае харчовую бяспеку нашай краіны.

20161118_1241

20161118_1184

20161118_1126

20161118_1466

А зрэшты, як працуем, так і адпачываем. Лепшыя творчыя калектывы раёна дарылі прысутным песні, танцы і жарты. Чаго толькі вартыя былі адметныя артысткі, якія  “прызнаюць тры сталіцы: “Мінск — Пружаны – Смаляніца”. Той непаўторны запал добрага настрою, які яны так душэўна дарылі працаўнікам сяла, бясспрэчна, станоўча адаб’ецца на выніках іх працы. А значыць, будуць новыя працоўныя дасягненні!

Галіна Каляда

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *