Четверг, 20 сентября 2018

Свінагадоўчы комплекс ААТ «Ружаны-Агра»: Прывагі дабрабыту

671

Свінагадоўчы комплекс ААТ «Ружаны-Агра» сёлета адзначае свой першы своеасаблівы юбілей: пяць гадоў з дня выхаду на праектную магутнасць. Для гаспадаркі гэты накірунак дзейнасці і зараз з’яўляецца яшчэ асвойваемай «тэрыторыяй».  Як расказвае начальнік комплексу С.Л.Сіцько, сёння на прадпрыемстве працуюць 57 чалавек.

20161109_0520

Дзякуючы іх добрасумленным адносінам  да сваіх абавязкаў, штогод гэтая галіна таварыства вызначаецца «плюсамі» па многіх паказчыках, у тым ліку і эканамічных. Напрыклад, з пачатку бягучага года калектывам атрымана каля 13 мільярдаў недэнамінаваных рублёў прыбытку, быў пастаўлены рэкорд па планавых прывагах у агульных лічбах да пяці тысяч тон. Дарэчы, па паказчыку сярэднясутачных прываг свінагадоўчы комплекс ААТ «Ружаны-Агра» лідзіруе на ўзроўні вобласці і ўваходзіць у пяцёрку рэспубліканскіх перадавікоў.

Калектыў актыўна супрацоўнічае з навукоўцамі краіны, разам з якімі на вытворчасці зараз рэалізуюцца шэсць эксперыментальных праграм, у тым ліку і па распрацоўцы генетычнага напрамку. Некаторыя напрацоўкі паспелі ўжо ўкараніць і атрымалі 15-працэнтную дабаўку па ўсіх асноўных паказчыках.

На сённяшні дзень значная ўвага ўдзяляецца каранцінным мерапрыемствам. Яны настолькі строгія, што на тэрыторыю комплексу  карэспандэнтаў не пусцілі.

Але Сяргей Лявонцьевіч пералічыў тых, на каго варта раўняцца:

— Нельга абысці ўвагай работу аператараў Г.А.Рагачэўскай, Я.В.Рыпінскай, А.І.Пракапені, заатэхніка-селекцыянера А.Л.Белабокі, спецыяліста ветэрынарнай службы Н.С.Ігнатовіч, начальніка ўчастка па адкорму С.Р.Шакеля і іншых.

Варта адзначыць, што вопыт лідараў актыўна пераймае і моладзь.

Алег Сідарэнка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *