Вторник, 23 января 2018

Крок насустрач: у Пружанах прайшоў абласны семінар для старшынь пярвічных арганізацый Беларускага таварыства інвалідаў па зроку

346

У якіх напрамках вядзецца сацыяльная палітыка ў дачыненні да жыхароў раёна, якія маюць значныя праблемы зроку? Ці забяспечаны ўмовы для іх эканамічнай актыўнасці і сацыяльнай інтэграцыі? Якія метады іх узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады? Вось шэраг пытанняў, якія разглядаліся на абласным семінары для старшынь пярвічных арганізацый Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, які праходзіў у мінулы чацвер у Пружанах.

20161110_0812

– Чаму ў Пружанах? — запыталіся мы ў  старшыні праўлення абласной арганізацыі «БелТІЗ» І.Л.Юрэні.

—Пружанская арганізацыя ў параўнанні з іншымі сямнаццацю ў вобласці можа служыць прыкладам у пытаннях супрацоўніцтва з мясцовай уладай. Далёка не ў кожным раёне ёсць такая падтрымка, — кажа Ірына Леанідаўна. — На ўзроўні вобласці ацанілі ўклад у развіццё пярвічнай арганізацыі былога старшыні райвыканкама М.М. Сяркова, які сам прыйшоў на сустрэчу з інвалідамі па зроку, выявіў шэраг праблем і зрабіў усё магчымае для іх вырашэння. Гэтыя пачынанні працягваюцца. Таму мы і прыехалі да вас, каб вывучыць ваш вопыт па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў па зроку.

20161110_0787

Не толькі гэтым вопытам, але і планамі па выкананні аналагічных мерапрыемстваў, прадугледжаных Дзяржаўнай праграмай аб сацыяльнай абароне насельніцтва на 2016-2020 гады, падзяліліся з аўдыторыяй начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама В.І.Матвіенка і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Н.Г. Педчанка.

20161110_0788

20161110_0792

20161110_0799

Згодна з электронным банкам дадзеных, створаным у 2012-2013 гадах, шэраг пабудоў у райцэнтры  прыстасаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі «безбар’ернага асяроддзя». Забяспечаны свабодны доступ да аб’ектаў інфраструктуры, сацыяльных, грамадскіх і вытворчых будынкаў. Вядуцца работы па паніжэнні бардзюраў на дваровых тэрыторыях, абсталююцца пандусныя з’езды з поручнямі.

Выканана кантрастная афарбоўка гарызантальнай часткі бардзюрнага каменя на пасадачных платформах на аўтастанцыі. Усе аўтобусы гарадскіх маршрутаў, большасць з якіх нізкападлогавыя, абсталяваны аўдыёсістэмай для абвяшчэння пасажыраў. У горадзе ўстаноўлены чатыры святлафоры з гукавымі зумерамі.

Складаней вырашаецца пытанне прыстасавання для людзей з абмежаваннямі апорна-рухальнага апарата наяўнага жыллёвага фонду: планіроўка значнай часткі кватэр  не дазваляе арганізаваць быт інвалідаў-калясачнікаў. Выйсцем магла б стаць  устаноўка пад’ёмнікаў. Як адзначылі выступоўцы, з гэтай мэтай мяркуецца наладзіць дабрачынны збор сродкаў па арганізацыях.

Штогод праводзяцца абследаванні матэрыяльна-бытавых умоў жыцця інвалідаў. Аказваецца садзейнічанне ў рамонце печаў і электраправодкі, устаноўцы супрацьпажарных апавяшчальнікаў.

На базе паліклінік г.Пружаны, г.п. Ружаны і Шарашова створаны  школы здароўя, над інвалідамі шэфствуюць 33  атрады міласэрнасці, аказваецца паліятыўная медыцынская дапамога.

Акрамя таго, у горадзе ёсць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, пры якім функцыяніруюць дзве рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні (швейная і паліграфічная), шэсць гурткоў па інтарэсах, у тым ліку, па навучанні валоданню камп’ютарам. Адкрыты пункт пракату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі.

На належным узроўні арганізавана работа сацыяльнай майстэрні па рамонце адзення і цырульні на даму, таксама прадастаўляюцца паслугі па механізаванай касьбе траў на прысядзібных участках прыватных домаўладанняў. Запатрабаванымі застаюцца паслугі сядзелкі, а таксама сацыяльнага таксі.

Дзякуючы падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах мо-ладзі райвыканкама на належным узроўні арганізоўваецца вольны час  інвалідаў. У бібліятэках раёна для іх прадугледжана дастаўка літаратуры на дом. А аддзел спорту і турызму райвыканкама праводзіць спартыўна-масавыя мерапрыемствы з удзелам інвалідаў …

Найбольшую цікавасць у выступленні дакладчыкаў выклікала пытанне працаўладкавання інвалідаў у нашым раёне. Удзельнікі семінара актыўна ўключыліся ў абмеркаванне гэтай праблемы.

20161110_0783

20161110_0801

20161110_0803

20161110_0806

20161110_0810

20161110_0800

Семінар, апошні ў шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да рэспубліканскага месячніка «Чалавек з белым кіем»,  завяршыўся агляднай экскурсіяй па горадзе з наведваннем сацыяльна значных аб’ектаў, на якіх ужо праведзена работа па стварэнні безбар’ернага асяроддзя.

Алена ЗЯЛЕВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *