Суббота, 26 мая 2018

Зноў зіма прыйшла нечакана…

691

20161110_0669

Снегавы цыклон, які днём дзявятага і ноччу дзясятага лістапада прайшоў праз наш раён, не абышоўся, на жаль, без сур’ёзных наступстваў.

Непагадзь стала віноўніцай трох аварый. Каля пасёлка Інтэрнацыянальны жыхар г.Кобрына не справіўся з кіраваннем, яго аўтамабіль занесла ў кювет,  дзе машына перакулілася. Па той жа прычыне ДТЗ адбылося на трасе паміж вёскай Байкі і г.п.Ружаны — тут перакулілася фура. Не вытрымалі снегавую нагрузку і дрэвы. Адно з іх, якое ўпала непасрэдна на праезную частку каля в.Вялікае Сяло, не заўважыў жыхар г.Брэста і дапусціў сутыкненне. Але абышлося без пацярпелых.

Удар цыклона прыйшоўся і на энергетычную сістэму раёна, у выніку на некаторы час без святла апынуліся 13 населеных пунктаў. Усе аварыі былі аператыўна ліквідаваны.

Алег Сідарэнка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *