Воскресенье, 27 мая 2018

Не маем іншага суцяшэння…

535

Кожны храм, як чалавек, мае сваю дату нараджэння і ўласны лёс. Яму даецца імя, ён перажывае розныя этапы жыцця: станаўленне, заняпад, росквіт… 4 лістапада адзначаў свой дваццацігадовы юбілей храм у гонар Казанскай іконы Божай Маці ў вёсцы Мурава. 

img_2801

У гэты дзень сваіх прыхаджан і  гасцей храм  сустракаў дывановай дарожкай, упрыгожанай рознакаляровымі хрызантэмамі ад варот да самага ўваходу. Хоць сам шлях станаўлення  праваслаўнай царквы ў гэтай вёсцы ніколі не быў выкладзены кветкамі.

Першы храм тут пабудаваў святар Антоній Клачкоўскі прыкладна ў 1800 годзе, але ён неўзабаве згарэў. Другі, узведзены ў 1855 годзе і асвечаны ў гонар Святой Тройцы, быў разбураны ў сярэдзіне 1960-х гадоў, і на яго месцы пабудаваны сельскі клуб. Цяперашняя царква паўстала  на новым месцы – у чыстым полі паміж вёскамі Мурава і Навасёлкі.  Будавалі яе шэсць гадоў на ахвяраванні вернікаў і пры фінансавай падтрымцы тагачаснага калгаса імя Калініна. 21 ліпеня  1996 года  дабравест-перазвон абвясціў усёй акрузе пра аднаўленне царкоўнага жыцця ў мураўскім прыходзе.

Храм дынамічна развіваўся і свой юбілей сустрэў урачыста. Боскую літургію ўзначаліў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан (Хама), якому саслужылі сакратар Брэсцкай епархіі протаіерэй Пётр Рамановіч, благачынны Пружанскай раённай акругі протаіерэй Міхаіл Носка, настаяцель Свята-Пакроўскага храма в. Вежнае іерэй Георгій Хадыніцкі і іншыя святары раёна.

img_2802

img_2804

img_2805

Архірэйскі статус набажэнства падкрэсліў цудоўны харавы спеў у выкананні гасцей – вакальнага ансамбля «Амафор» пры Новазасімавіцкім СДК (мастацкі кіраўнік – Наталля Данцова), падтрымку якому аказвалі пастаянныя спевакі мураўскага храма. Адметным момантам літургіі стала вымаўленая епіскапам малітва пра дараванне міру шматпакутнай украінскай зямлі.

img_2808

img_2809

Напрыканцы набажэнства Уладыка Іаан адзначыў ганаровымі граматамі за карпатлівую, самаадданую працу ў справе аднаўлення і добраўпарадкавання царквы шэраг людзей, сярод якіх варта вызначыць дырэктара ААТ «Мурава» П.М. Білецкага. А таксама падарыў прыходу абраз вялікага заступніка зямлі беларускай – свяшчэннамучаніка Афанасія Брэсцкага.

Настаяцель храма іерэй Уладзімір Жалянгоўскі ад імя ўсіх вернікаў  у якасці падарунка паднёс Уладыку Казанскую ікону Божай Маці.


img_2812

img_2813

img_2814

Вялікая колькасць народа на хрэсным ходзе паказала, што за дваццаць гадоў храм стаў сапраўднай духоўнай прыстанню для многіх людзей, якія шукаюць шлях выратавання, хочуць паслужыць Богу і бліжняму, атрымаць дапамогу і падтрымку.

Алена Зялевіч

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *