Пятница, 25 мая 2018

Дэпутат прыступіў да работы

463

Другога лістапада ў малой зале райвыканкама прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Бярозаўскай выбарчай акрузе №9 Леанід Іванавіч Качына. Але спачатку новавыбраны дэпутат, за якога аддалі свае галасы большасць выбаршчыкаў і нашага раёна, расказаў пра свае дэпутацкія абавязкі.

20161102_0283

—Прайшло каля двух месяцаў, як народныя абраннікі шостага склікання прыступілі да работы, — гаворыць Л.І.Качына. — Я працую ў парламенце ў складзе Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. Сёння на парадку дня гэтай камісіі знаходзіцца шэраг законаў, якія датычацца эканомікі і развіцця прадпрыемстваў. У прыватнасці, разглядаюцца магчымасці рэгулявання на заканадаўчым узроўні дзяржаўна-прыватнага партнёрства, закупка тавараў, работ і паслуг, спосабы выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў і іншыя.

Увогуле, у парламенце цяпер разглядаюць 36 законаў. Акрамя таго, згодна з графікам работ, дэпутаты працуюць і непасрэдна ў сваіх выбарчых акругах, дзе наведваюць прадпрыемствы, праводзяць сустрэчы з выбаршчыкамі.

У Пружанах на прыём да дэпутата прыйшлі 11 чалавек. Пераважная большасць звярнуўшыхся — восем чалавек — гараджане, астатнія — жыхары сельскай мясцовасці. Усяго народнаму абранніку паступіла дзесяць пытанняў.

Звароты былі рознапланавыя. У прыватнасці, грамадзяне былі не згодны з ацэначным коштам квадратных метраў жылля, якія належаць прыватызацыі, цікавіліся магчымасцю выкарыстання чэкаў «Жыллё», выказвалі незадаволенасць сумай арэнднай платы за камерцыйнае жыллё. Акрамя таго, звароты тычыліся аплаты «падатку на дармаедства», паляпшэння жыллёвых умоў на льготнай аснове, садзеяння ў пошуку інвестара для будаўніцтва цагельнага завода каля Аранчыц.

Дзякуючы таму, што людзі ішлі на прыём па папярэднім  запісу, была магчымасць загадзя запрасіць прадстаўнікоў адпаведных службаў, таму  тлумачэнні па большасці пытанняў былі  дадзены адразу.

Так, не застаўся без задавальнення зварот аб працаўладкаванні: маладому чалавеку з дыпломам эканаміста-менеджара былі прапанаваны тры вакансіі па сумежнай спецыяльнасці бухгалтара. Станоўча вырашылі пытанне рэгістрацыі грамадзяніна па фактычным месцы пражывання.

Актыўны ўдзел у рабоце дэпутата прыняла спецыяліст па прыватызацыі цэха жыллёвай гаспадаркі Пружанскага КУВП «Камунальнік» Л.А.Мітлашук.

20161102_0292

Леанід Іванавіч выслухаў кожнага, хто звярнуўся да яго па дапамогу, і ўзяў іх пытанні на кантроль. За ходам вырашэння праблемных зваротаў будзе сачыць і памочнік дэпутата Таццяна Канстанцінаўна Кашкан.

Л.І.Качына запэўніў, што падобныя сустрэчы з выбаршчыкамі ён будзе праводзіць рэгулярна. І падкрэсліў, што адкрыты для зносін не толькі ў дні выязных прыёмаў: свае пытанні дэпутату можна агучваць і па рабочых тэлефонах: (8-017) 222-63-23 — у Мінску, (8-01643) 2-26-80 — у Бярозе.

Марына Вакульская

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *