Четверг, 24 мая 2018

І асілкі, і стралкі, і плыўцы…

778

Жоўтыя, зялёныя, сінія, чырвоныя футболкі.., музыка і сотні галасоў! Пятае лістапада для працаўнікоў сельскай гаспадаркі было адзначана масавым спартыўным святам: сваю моц, вынослівасць, спрыт дэманстравалі каманды чатырнаццаці працоўных калектываў раёна. 

20161105_0443

Спартакіяда, якая стала ўжо традыцыйнай, праводзілася аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сумесна з раённым камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Галоўная яе мэта – развіццё фізкультурнага руху і прапаганда здаровага ладу жыцця сярод супрацоўнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

– Спорт аб’ядноўвае, накіроўвае, заклікае і натхняе людзей. Упэўнены, што гэтая спартакіяда не толькі пракладзе шлях да рэгулярных заняткаў спортам, але і згуртуе калектывы. Сваім прыкладам вы пакажаце, што здаровы лад жыцця – тая аснова, на якой трымаецца грамадства, – сказаў на ўрачыстым адкрыцці намеснік старшыні райвыканкама М.П. Кудравец.

20161105_0314

Пажадаў спартыўных перамог і добрага настрою і галоўны суддзя спаборніцтваў, суддзя нацыянальнай катэгорыі Анатоль Мікалаевіч Бердун.

На працягу чатырох гадзін некалькі сотняў чалавек спаборнічалі на пляцоўках ДЮСШ № 1 і № 2 г. Пружаны ў дзесяцібор‘і. У кожнага з удзельнікаў была магчымасць прадэманстраваць сваю спартыўную падрыхтоўку, сілу духу і жаданне перамагчы. Балельшчыкі  актыўна падтрымлівалі сваіх сяброў і калег.

20161105_0334

20161105_0347

20161105_0361

20161105_0363

20161105_0378

20161105_0443

20161105_0455

20161105_0462

20161105_0473

Пераможцаў вызначалі ў асабістым першынстве і ў агульным заліку.

У гіравым спорце не было роўных Сяргею Базыльяну (катэгорыя да 90 кг) з ААТ «Жураўлінае» і Руслану Вакуле (звыш 90 кг) з ААТ «Роўбіцкае». І хоць сапернікі літаральна «наступалі на пяткі», перамагчы іх не змаглі.

Напружаная барацьба вялася і ў іншым сілавым відзе спорту – армрэслінгу. Тут, літаральна прыціснуўшы сапернікаў да стала, безумоўную перамогу атрымалі ў сваіх вагавых катэгорыях Віктар Чапля  з ААТ «Айчына» і  Дзмітрый Навасад з райаграсэрвісу.

Горача было і ў зале, дзе праходзілі матчы па валейболе. Усе каманды паказалі захапляльную гульню. З невялікай перавагай, але прыгожа і прафесійна, згулялі «вялікасельцы». Яны ж занялі лідарства і ў настольным тэнісе. Першым стаў Пётр Шырма.

У дартсе не было роўных Сяргею Вараб’ю з ААТ «Ружаны-Агра», ён  і вывеў каманду ў пераможцы ў гэтым відзе спорту, а сярод жанчын перамагла Валерыя Немцава з ААТ «Жураўлінае».

Самую трапную стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі паказаў Аляксей Чаканаў  з ААТ «Ружаны-Агра».

Пераможцамі ў інтэлектуальных відах спорту – шахматах і шашках – сталі, адпаведна, Сяргей Бегер з «Вялікасельскага Агра» і Міхаіл Цымбаліст з райаграсэрвісу. Калега апошняга Раман Шышко фінішаваў першым у плаванні, а сярод плыўчых перамогу атрымала Кацярына Рохмаль з ААТ «Агра-Калядзічы».

Фінальным акордам спартыўнага свята стала перацягванне каната. У гэтым відовішчным відзе спорту пераканаўчую перамогу атрымалі асілкі з ААТ «Мурава», за што і былі ўзнагароджаны бурнымі  апладысментамі ўсіх удзельнікаў спаборніцтваў.

Прыемна адзначыць, што актыўны ўдзел у спартакіядзе прынялі і кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў. Дырэктар ААТ «Мурава» П.М.Білецкі і кіраўнік ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» С.А.Бруй прынеслі сваім камандам па тры дадатковыя балы.

20161105_0485

20161105_0482

20161105_0475

20161105_0473

20161105_0319

20161105_0320

20161105_0321

У выніку першае агульнакаманднае месца прысуджана работнікам ААТ «Жураўлінае». Другое месца — з адрывам усяго ў 6 балаў занялі спартсмены ААТ «Мурава». Трэці вынік – у каманды ААТ «Вялікасельскае-Агра», якая пры гэтым лідзіравала па агульнай колькасці занятых першых месцаў у асобных відах спорту.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК І.І.Ярома ўручыў пераможцам у асобных відах спорту   ганаровыя дыпломы і падарункі – разнастайны спартыўны інвентар. А вось узнагароджанне ў камандным заліку вырашылі правесці пазней – на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі.

Алена Зялевіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *