Пятница, 25 мая 2018

Два пажары — двое загінуўшых, адзін выратаваны!

752

У бягучым годзе нашаму раёну па колькасці загінуўшых на пажарах людзей належыць сумнае лідарства: трагічная статыстыка ў пачатку лістапада папоўнілася яшчэ двума фактамі, у выніку чаго агульная колькасць загінуўшых склала шэсць чалавек. Прычына кожнага здарэння — курэнне ў ложку.

rossoxi-1
Ранкам чацвёртага лістапада з вёскі Росахі ў службу «101» паступіла паведамленне аб пажары. Дым заўважыў вадзіцель аўтобуса, які праязджаў міма, і менавіта ён выклікаў пажарных. Выратавальныя падраздзяленні аператыўна прыехалі на месца здарэння, і з задымленага пакою на вуліцу былі вынесены двое чалавек — 56-гадовы гаспадар і яго 76-гадовы госць з Брэста. Медыкі канстатавалі смерць абодвух.

Як удалося ўстанавіць, напярэдадні загінуўшыя выпівалі разам, а мяркуючы па слядах распаўсюджання пажару, адзін з іх заснуў з запаленай цыгарэтай.

rossoxi-2

rossoxi-3

rossoxi-4

rossoxi-5

rossoxi-6

rossoxi-7

rossoxi-8

Менавіта такі лёс мог чакаць і жыхара в.Чахец літаральна на наступны дзень, калі б яго раптоўна не праведаў сусед: толькі дзякуючы шчаслівай выпадковасці 64-гадовы гаспадар дома застаўся жывы. Як было ўстаноўлена, пацярпелы таксама заснуў з запаленай цыгарэтай у ложку, а прачнуўся ў бальніцы.

Зімні час лічыцца ў пажарных самым складаным. У гэты перыяд цямнее рана і цяжка заўважыць дым, які ідзе з-пад даху хаты. Часта толькі чад становіцца прычынай гібелі людзей, агню можа не хапіць кіслароду, з-за чаго суседзі не ўбачаць яго водбліскі. А чалавек у нецвярозым стане не адчувае, што дыхаць становіцца складана і засынае назаўсёды, бо для смяротнага атручвання дымам дастаткова некалькіх мінут. У такіх выпадках дапаможа толькі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які пры першым з’яўленні чаду дае рэзкі трывожны сігнал, які ў вячэрні час можна пачуць і ў суседняй хаце або на вуліцы. Зразумела, што тыя, хто злоўжывае спіртным, наўрад ці выдаткуюць лішні рубель на набыццё прыбору. Але часта разам з такімі грамадзянамі жывуць састарэлыя бацькі, над якімі таксама вісіць пагроза гібелі, як гэтак адбылося ў бягучым годзе ў райцэнтры, калі ў пажары, віноўнікам якога стаў сын, разам з апошнім задыхнулася маці.

Паказальным варта лічыць і прыклад вёскі Чахец, калі чалавека выратаваў сусед: неабыякавасць дапамагла захаваць жыццё. Спадзяемся, што пацярпелы зробіць для сябе адпаведныя высновы і не дапусціць такой рызыкі ў будучым.

Андрэй Ганчароў,

начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *