Понедельник, 21 мая 2018

Курорт для зяця: новая пастаноўка ад «Сейбітаў»

726

Хтосьці з вялікіх людзей вельмі трапна параўнаў тэатр са смокінгам, што вісіць у гардэробе не для таго, каб мы яго часта апраналі, а каб заўсёды былі гатовыя да асаблівай урачыстасці. Вось такое незабыўнае свята і падрыхтаваў для гараджан у гонар свайго дваццацігоддзя народны драматычны калектыў “Сейбіты” гарадскога Палаца культуры: на суд гледачоў ён вынес сваю новую пастаноўку – камедыю «Курорт для зяця».

img_8840

Напісаная вядомым гомельскім драматургам Васілём Ткачовым, упершыню яна была пастаўлена ў 1990 годзе ў беларускім Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Я.Коласа пад назвай «Кветачкі – ягадкі», пазней інтэрпрэтавалася ў пастаноўках розных тэатраў і вось, нарэшце, атрымала сваё новае гучанне ў выкананні пружанскай трупы.

Гэта было незабыўнае відовішча! Усяго пяць чалавек утрымлівалі ў мажорнай напрузе напоўненую да адказу гледачамі вялікую залу Палаца культуры. Здавалася, што вось-вось – і яна трэсне па швах ад выбуховага смеху публікі. Бо не смяяцца з гэтай старой, як свет, гісторыі пра «цёплыя» адносіны цешчы і зяця было немагчыма.

Сюжэт просты: дзяўчына, што пераняла ў сваёй уладнай маці “асаблівыя годнасці”, прывозіць у вёску свайго “не менш годнага” жаніха – крутога гарадскога хлопца, які вырашыў, што сяло – сапраўдны курорт са свежым паветрам  і чыстымі вітамінамі, дзе агароды капае рыдлёўка з маторам, сталы накрывае абрус-самабранка, а варэнікі самі ляцяць у рот гаспадару… І пераканаць яго можа толькі яна. Цешча…

img_8815

img_8804

img_8805

img_8806

img_8807

Ох, і надзівачыла ж наша таленавітая моладзь! Лепшага траплення ў тыпаж нявесты, чым «фактурная-фігурная» Кацярына Зубко, нельга было і ўявіць. А якія танцавальныя па вырабляў зяць у выкананні Алега Марданя! Не менш здзівіў і Пётр Юзафовіч, які сыграў інфантыльнага дзівакаватага, але гатовага да вялікіх подзвігаў і нават жаніцьбы саперніка-студэнта.

img_8847

img_8848

img_8849

img_8850

img_8851

img_8852

img_8853

img_8854

img_8855

Вельмі дакладна перадала стан цешчы, для якой найгоршы кашмар – гэта нібы прыклеены да канапы гарадскі зяць, непараўнальная Арына Ро.

img_8831

img_8832

img_8833

img_8836

img_8838

img_8839

img_8841

img_8842

img_8843

Што ўжо казаць пра Алега Строка, якому, здаецца, па сілах розныя акцёрскія амплуа. Вясковы п’яніца-забулдыга ў яго феерычным пераўвасабленні глядзеўся падазрона рэалістычна: здавалася, і сапраўды ў шкляным «рэквізіце», з якім ён ні на хвіліну не расставаўся, булькае «жывая вада»…

img_8846

img_8845

img_8844

img_8808

img_8830

img_8809

Быў і шосты, самы галоўны, артыст, які моўчкі назіраў за дзействам з-за кулісаў – Васіль Іванавіч Курачынскі. Мастацкі кіраўнік тэатра, пад наглядам якога некалькі месяцаў акцёры гадзінамі працавалі над пастаноўкай гэтага паўнаметражнага — паўтарагадзіннага спектакля, прыдумлялі сцэнічныя вобразы, шылі касцюмы, рыхтавалі неабходны рэквізіт, чаравалі над музычным афармленнем пастаноўкі.

img_8837

img_8835

img_8834

img_8829

img_8828

img_8826

img_8825

img_8824

img_8823

img_8822

img_8821

img_8820

img_8819

img_8818

img_8817

img_8816

img_8814

img_8813

img_8812

img_8811

img_8810

img_8807

img_8804

Усе разам яны выйшлі да гледачоў у самым канцы і, узяўшыся за рукі, у знак удзячнасці нізка пакланіліся ім.

Цёплыя і працяглыя апладысменты, якія паліліся ў адказ з залы, паказалі, што глядач ім паверыў – вось лепшая ацэнка работы «Сейбітаў»! Гэты тэатральны калектыў даказаў яшчэ раз, што тэатр перажыве любыя прароцтвы. Кінематограф, тэлебачанне, інтэрнэт не складуць яму канкурэнцыю, таму што толькі тэатральныя артысты могуць убачыць шчаслівыя твары гледачоў —  тут і цяпер.

Алена Зялевіч

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *