Суббота, 20 января 2018

Прызыўнікі: рубеж дарослага жыцця

773

Для кагосьці дарослае жыццё надыходзіць, калі школьны клас мяняецца на студэнцкую аўдыторыю. А 72 прызыўнікі нашага раёна на мінулым тыдні перасеклі гэты рубеж падчас урачыстага ўручэння павестак на тэрміновую ваенную службу, якое традыцыйна прайшло ў Палацы культуры.

20161102_0213

Адпаведны загад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызыўнікам зачытаў ваенны камісар І.М.Рапейка. Ён і ўручыў юнакам павесткі на службу ў войсках спецыяльнага прызначэння, дэсанце, ваенна-паветраных сілах, у пагранічных і іншых вайсковых часцях і фарміраваннях, якія дыслакуюцца ў Бярозе, Івацэвічах, Брэсце, Гродне, Мар’інай Горцы, Слоніме і Мінску. Як расказаў Ігар Мікалаевіч, васьмёра прызыўнікоў будуць служыць у рэзерве.

20161102_0198

20161102_0252

20161102_0249

20161102_0245

20161102_0244

20161102_0240

20161102_0223

А «ўхілістаў» у гэтым сезоне няма, хаця матэрыялы на аднаго ўцекача з мінулага прызыву  накіраваны ў пракуратуру раёна.

Са словамі ў дарогу, пажаданнямі ганаровых дасягненняў і пераадолення розных перашкод да вяршынь мужнасці выступілі старшыня раённай стрыктуры  ДТСААФ В.М.Гарахавіцкі і намеснік начальніка райаддзела міліцыі А.А.Семаковіч.

А атмасферу добрага настрою стварылі самадзейныя артысты Палаца культуры.

Алег Сідарэнка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *